Грамадства33

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не

Ужо трэці год запар не з'яўляецца традыцыйнае паведамленне аб малітве каталіцкіх іерархаў у Курапатах, заўважыла выданне Katolik.life.

У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не

Традыцыйнае набажэнства каля памятнага крыжа на 9‑м кіламетры Чарнігаўскай шашы ў Гомелі правялі каталіцкія вернікі на чале з біскупам Казімірам Велікасельцам 2 лістапада. Штогод у дзень успаміну памерлых тут, на месцы масавых пахаванняў рэпрэсаваных, каталікі збіраюцца на малітву.

На апублікаваных гомельскай парафіяй фота бачна, што надпіс на крыжы «Адно з месцаў масавых расстрэлаў ахвяр бальшавіцкай дыктатуры ў перыяд 1919‑1940 г.» практычна не бачны. Надпіс выцвіў, як і фарба на самым крыжы, а прывесці месца памяці ў парадак у цяперашніх умовах ніхто не наважваецца.

Падобна, што Гомель стаў адзіным месцам у Беларусі, дзе адбылося набажэнства ў памяць пра савецкіх рэпрэсаваных. Ужо трэці год запар не з'явілася традыцыйнага паведамлення пра малітву каталіцкіх іерархаў у Курапатах у Мінску 1‑2 лістапада — на месцы самых масавых у Беларусі расстрэлаў і пахаванняў рэпрэсаваных.

Апошні раз пра гэту раней штогадовую малітву паведамлялася ў 2022 годзе, калі ў Курапатах пабывалі апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пасля гэтага дзяржаўная газета абрынулася на каталіцкіх іерархаў з абвінавачваннямі ў тым, што яны «ладзяць цырк на касцях», і ў цэлым у «дэструктыўнай дзейнасці» Каталіцкай царквы.

З таго часу паведамленняў пра малітву ў Курапатах не з'яўлялася, і невядома, ці праводзіцца яна наогул. Сёлета ўрочышча наведвалі еўрапейскія дыпламаты, але сярод іх не быў заўважаны цяперашні дыпламатычны прадстаўнік Ватыкана.

Раней арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч называў Курапаты «Галгофай беларускага народа» і адзначаў, што гэтае месца — неад'емная частка гісторыі народа, без пазнання і ацэнкі якой ён не мае будучыні.

Каментары3

  • Kastus Zhukouski
    04.11.2025
    Надпіс не выцвіў бо ён быў зроблены з фальгі нержавеючай сталі, яго садралі !!! На жаль скончыцца усё гэта не добра ...
  • нашы людзі запужаныя маскоўскай імперыяй
    04.11.2025
    Kastus Zhukouski , як нашы людзі запужаныя маскоўскай імперыяй ..., Д. Драмп цісні мацней , вядзі арду да новага 1991!!
  • Ніколі не забудзьце
    04.11.2025
    Курапаты сапраўды Галгота беларускага народу й сёньня Беларусь зноў расьпята мясцовым Ірадам, які служыць нібыта «Трэцяму Рыму». Маліцеся за вызваленьне беларусаў, дзе можаце: калі не ў царкве ці ля прыдарожнага крыжа, то ў сваіх дамах і сэрцах.

Цяпер чытаюць

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць