Грамадства

Школу ў «Мінск-Свеце» адкрыюць у студзені

Школу №228 у раёне «Мінск-Свет» плануюць адкрыць у студзені 2026 года. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення па адукацыі Аляксандр Юдзінец на пасяджэнні адміністрацыі раёна, паведамляе афіцыйны тэлеграм Кастрычніцкага раёна.

Плануецца, што школа для вучняў пачатковых класаў адкрыецца ў пачатку трэцяй чвэрці.

— Улічваючы, што школа адкрыецца ў сярэдзіне навучальнага года, не варта разлічваць на яе максімальнае камплектаванне, — папярэдзіў кіраўнік Кастрычніцкага раёна Эдуард Тамільчык. — Адначасова новабудоўля абсталёўваецца ў адпаведнасці з найвышэйшымі стандартамі, таму попыт на яе ў будучым прадугледжваецца высокі. Ужо можна пачынаць планаваць замацаванне мікрараёнаў на 2026/2027 навучальны год.

Папярэдне за школай замацаваныя некалькі жылых дамоў, якія да гэтага часу належалі да школ на вуліцы Асаналіева.

Да 228‑й школы будуць належаць дамы па гэтых адрасах:

  • Бялградская, 9, 11;
  • Брацкая, 1, 5, 7, 9, 11, 13, 15, 17, ад дома № 20 (цотны бок);
  • Жарэса Алфёрава;
  • Міхаіла Савіцкага: ад дома № 23 і далей;
  • Ігара Лучанка: 11, 13, ад дома № 15 і далей;
  • Ніколы Тэслы: ад дома № 22 (цотны бок);
  • Леаніда Шчамялёва;
  • праспект Міра: ад дома № 12 (цотны бок).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне21

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне2

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

Трамп з сям’ёю хочуць атрымаць 10 мільярдаў даляраў ад Мінфіна ЗША1

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі1

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту8

Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі6

Зяленскі прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі4

Лукашэнка зрабіў Качанаву адказнай за Год жанчыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне21

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць