Грамадства1212

Супраць былога камандзіра спецназа Уладзіміра Барадача завялі крымінальную справу

На былога камандзіра спецназа ў Мар'інай Горцы Уладзіміра Барадача завялі крымінальную справу і правялі ператрус у яго мінскай кватэры. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку.

Злева направа: Уладзімір Барадач, Юрый Захаранка (знік без вестак) і Валерый Костка

«Пасля ператрусу, праведзенага ў маёй кватэры ў горадзе Мінску 6 лістапада 2025 года, я даведаўся, што супраць мяне ўзбуджана крымінальная справа. Не разумею, чаму праваахоўныя органы заводзяць і вядуць гэтую крымінальную справу ў таямніцы ад мяне. Зрабіў запыт у Першамайскае РУУС аб прадастаўленні мне магчымасці даваць неабходныя следству паказанні. У мяне няма таямніц перад законам, народам і Айчынай. Чакаю адказу», — напісаў Барадач.

73‑гадовы Уладзімір Барадач — былы спецназавец, ветэран вайны ў Афганістане, палкоўнік запасу (Лукашэнка пазбавіў яго гэтага звання ў 2021 годзе).

З 1988 па 1991 год камандаваў 5‑й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння, якая дыслакавалася ў Мар'інай Горцы.

Пасля распаду СССР стаў актыўным удзельнікам грамадскага жыцця. У 1992 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння Саюза беларускіх афіцэраў і ўдзельнічаў у гістарычнай цырымоніі прыняцця афіцэрамі прысягі на вернасць Беларусі. У 1993 годзе звольніўся ў запас.

Барадач удзельнічаў у грамадскім расследаванні знікнення былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.

У 2010 годзе быў вымушаны пакінуць Беларусь і атрымаў палітычны прытулак у Германіі.

Каментары12

  • Ёсік
    09.11.2025
    Годны грамадзянін. Людзі хацелі жыць у сваёй краіне, працаваць, бараніць, але [Рэд. Выдалена] 'палкоўніку' такія перашкаджаюць здаць Беларусь расеі канчаткова. Параўнайце - дасьведчаны ваяр Барадач, і ваяр лукашэнка, які, нават, незразумелы вайсковы строй на сябе апранае на нейкія вайсковыя парады, вучэньні.

    [Зрэдагавана]
  • ,56
    09.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Да
    09.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства10

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я рызыкуе спазніцца з лячэннем дачкі, калі не закрыць збор у найбліжэйшы месяц2

Вышыня снежнага покрыва складае да 47 см

Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу5

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства10

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць