Грамадства1111

Беларусы так разленаваліся, што ўжо не хочуць лупіць бульбу

Беларускія навукоўцы адзначаюць, што жыхары краіны сталі менш ужываць звычайную бульбу і часцей выбіраюць гатовыя бульбяныя прадукты — пюрэ, фры ці паўфабрыкаты. Як патлумачыў на прэс-канферэнцыі кіраўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і гародніцтве Вадзім Маханько, бульба застаецца нацыянальнай культурай, але многія людзі проста лянуюцца яе лупіць і аддаюць перавагу ўжо прыгатаванай прадукцыі.

«Балюча пра гэта казаць, але часам мы проста лянуемся лупіць бульбу. Нам патрэбна бульба ўжо папярэдне прыгатаваная ці ўжо гатовая страва з бульбы», — растлумачыў Вадзім Маханько прычыны таго, чаму зніжаецца спажыванне харчовага клубня.

Таму, каб задаволіць патрэбы спажыўцоў і вытворцаў, беларускія навукоўцы ствараюць новыя сарты бульбы — як для стала, так і для перапрацоўкі.

Сярод апошніх навінак — раннія сарты «Красавік» (з ружовай лупінай) і «Умка»(бела-жоўты, ураджай збіраюць ужо ў ліпені), а таксама сярэдняспелы «Водар», прыдатны для вырабу сухога пюрэ. Для крухмальнай галіны распрацавалі сорт «Баярскі», які мае высокае ўтрыманне крухмалу.

Акрамя бульбы, беларускія вучоныя працуюць над стварэннем гібрыдных сартоў гародніны. Ужо выведзены першы айчынны гібрыд цыбулі — «Тутэйшы», і гібрыд азімага часнаку — «Пясняр». Таксама працягваецца распрацоўка ўласных сартоў памідораў і агуркоў для адкрытага грунту і цяпліц.

Каментары11

  • бразнуцца
    11.11.2025
    не хочуць лупіць бульбу --- АБІРАЦЬ

    лупіць == обдирать, рвать, драть

    лупить (RUS)
    1) (очищать от коры, скорлупы ) лупіць, абдзіраць
    2) (брать втридорога) лупіць, драць, дзерці
    3) (сильно бить, колотить, хлестать) лупіць, біць, лупцаваць, хвастаць
    лупить кнутом — лупіць (лупцаваць, хвастаць) пугай
    дождь лупит — дождж лупіць
    лупить глаза — лупіць вочы
    лупить как сидорову козу — лупіць як сідараву казу

    чистить
    1) (удалять грязь, делать чистым) чысціць
    (тереть — ещё) шараваць
    (ваксить — ещё) ваксаваць
    2) (от кожуры) абіраць
    (скрести) скрэбці, стругаць
    (лущить — ещё) лушчыць, лузаць
    (перебирать) перабіраць чистить
    картошку — абіраць (преимущественно варёную) ,
    стругаць (сырую) ,
    скрэбці (молодую) бульбу
    чистить морковь — скрэбці моркву
    чистить рыбу — скрэбці рыбу
    чистить горошек — абіраць (лушчыць, лузаць) гарошак
    чистить вишни, грибы — перабіраць вішні, грыбы
  • ХХХХ
    11.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    11.11.2025
    Кажуць, што ў бульбяных лупінах(!) усё самае каштоўнае засяроджана, розныя там вітаміны-мінералы, а мы іх выкідайма, замест, каб есьці. Трэба б нашай харчовай прамысловасьці вынайсьці якія прысмакі з таго шалупіньня бульбянога ды раскруціць, зрабіць папулярным, прадаваць на экспарт і зарабляць валюту ! Ну, мне 3 адсоткі (ізноў гэтыя магічныя 3 адсоткі ! ) за йдэю...

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць