У Кракаве паліцэйскія выратавалі беларуса, які раптоўна перастаў дыхаць
У Кракаве супрацоўнікі паліцыі выратавалі 37‑гадовага грамадзяніна Беларусі, які страціў прытомнасць у таксі.

Фота: krakow.policija.gov.pl
Яны рэанімавалі яго да прыезду хуткай дапамогі, а затым перадалі медыкам, паведамляе Most.
Раніцаю 6 лістапада таксіст спыніў патрульны аўтамабіль дарожнай паліцыі. Ён паведаміў, што пасажыр у ягонай машыне скардзіўся на дрэннае самаадчуванне і болі ў грудзях — а потым страціў прытомнасць і цяпер не падае прыкмет жыцця.
Каментары