Зяленскі — пра вывад войскаў з Пакроўска: Ніхто не прымушае іх гінуць дзеля руін
Прэзідэнт Украіны заявіў пра магчымасць адступлення УСУ з Пакроўска.

Цэнтр Пакроўска ў красавіку 2025 года. Фота: AP Photo/Michael Shtekel
«Ніхто не прымушае іх гінуць дзеля руін», — сказаў ён у інтэрв’ю Bloomberg. Зяленскі падкрэсліў, што ён падтрымае рашэнні, прынятыя ваеннымі, якія абараняюць Пакроўск.
«Я буду падтрымліваць нашых салдат, асабліва камандзіраў, якія находзяцца там, у тым, як яны могуць кантраляваць сітуацыю. Ці ж гэта занадта дорага для нас — самае важнае для нас — гэта нашы салдаты», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Каментары
А в украінскай арміі салдаты самі вырашаюць калі адступаць? Для гэтага загад не патрэбен? Навошта было чакаць час, калі адступаць ужо амаль няма магчымасці?