Грамадства2222

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Турэцкага журналіста Акая Дэпрэма, які раней актыўна хваліў Беларусь і часта выступаў у дзяржаўных СМІ, падчас апошняга візіту ў Мінск затрымалі, трымалі 10 дзён на Акрэсціна, а пасля дэпартавалі, заўважыла Reform.news у турэцкай прэсе.

Акай Дэпрэм. Фота: t.me/Ukr_Chr

Акай Дэпрэм — грамадзянін Турцыі і Расіі. Ён падтрымліваў дзеянні Расіі на Данбасе і некалькі гадоў жыў у Данецку. З 2023 года ён стаў частым госцем беларускіх прапагандысцкіх каналаў і нават атрымаў ад беларускіх уладаў прэмію імя Эміля Чэчкі. У Беларусі Дэпрэм неаднаразова заяўляў, што краіна ўражвае яго парадкам і бяспекай, а кепскага ў ёй ён нічога не заўважае.

Але ў верасні 2025 года, калі Дэпрэм чарговы раз прыехаў у Мінск, сітуацыя радыкальна змянілася — прытым сам ён не можа зразумець чаму. У дзень прыезду ў ягоную кватэру зайшлі людзі ў цывільным, затрымалі без тлумачэння прычын, паводзілі сябе агрэсіўна і нават абражалі Турцыю і туркаў. У РУУС Акая Дэпрэма тры гадзіны трымалі ў кайданках і, паводле яго слоў, насміхаліся ды спрабавалі збіць. Пасля гэтага яго ўсё ж адпусцілі, але забралі дакументы і тэлефон.

Дэпрэм паспрабаваў абскардзіць дзеянні міліцыянтаў, але замест адказу яго забралі ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі, дзе заявілі, што ён нібыта знаходзіцца ў Беларусі нелегальна і на яго ўжо шмат гадоў дзейнічае забарона на ўезд. У выніку турка змясцілі пад варту і адправілі на Акрэсціна.

Паводле слоў Дэпрэма, умовы там былі вельмі дрэнныя: перапоўненыя камеры, адсутнасць душа, брудныя матрацы, пастаяннае святло, клапы, адсутнасць адвакатаў і сувязі з роднымі. Ежа была нізкай якасці, не ўлічваліся рэлігійныя абмежаванні. Некаторыя затрыманыя, з якімі ён сядзеў, знаходзіліся там месяцамі, а адзін туркмен — амаль год без суда.

Журналіст адзначае, што стаў сведкам збіцця жанчын і жорсткага абыходжання з іншымі затрыманымі. Ён прызнаўся, што яго папярэднія пазітыўныя ўражанні пра Беларусь пасля гэтага крыху развеяліся.

Праз 10 дзён яго прымусілі набыць білет на самалёт і дэпартавалі ў Маскву, прымусіўшы перад тым аплаціць утрыманне на Акрэсціна. Пасольства Турцыі ўмяшалася толькі пад канец знаходжання журналіста пад вартай.

Пазней Акай Дэпрэм даведаўся, што МУС не знайшло «доказаў» неправамерных дзеяннях міліцыі, на якія ён скардзіўся. Цяпер ён знаходзіцца ў Турцыі і кажа: 

«Пасля ўсяго таго, што адбылося, і рэакцый многіх журналістаў ды СМІ ў Расіі я трохі астыў да тых месцаў, дзе я жыў шмат гадоў. Шчыра кажучы, мне трэба крыху прыйсці ў сябе».

Каментары22

  • Нічога здзіўляючага
    15.11.2025
    Але ж і каларытнае прозвішча ў чалавека - Землятрус
  • Ці ня ўброс гэта
    15.11.2025
    Дык а чаму затрымалі🤔?
  • Вадзім
    15.11.2025
    Як казала бабуля - схадзіў у сраку па розум.

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць