Нерухомасць22

Сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску перавысіў 1800 даляраў

Па выніках кастрычніка сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску склаў 1843 даляры. Гэта плюс 50 даляраў за месяц. Псіхалагічная мяжа ў $1800 пройдзена, адзначае партал Wikidom.

Мінск-Свет. Фота забудоўшчыка

Што датычыцца сегментаў, тут сітуацыя наступная. На чыстым другасным квадратны метр каштаваў 1823 даляры, што на 47 даляраў больш, чым месяцам раней.

У гатовых новабудоўлях сярэдні кошт квадратнага метра дасягнуў $2025, або плюс 109 даляраў.

Калі казаць пра долю дарагіх кватэр з цэннікам вышэй за 100 тыс., іх колькасць рэзка вырасла і склала 33% ад агульнай колькасці ўсіх продажаў. За кастрычнік прададзена 475 такіх кватэр. Як адзначаюць аналітыкі, доля дарагіх кватэр знаходзіцца на рэкордна высокіх узроўнях — па сутнасці, сёння гэта ўжо кожная трэцяя кватэра ў сталіцы.

Па выніках кастрычніка ў Мінску склаліся наступныя сярэднія цэны за метр на розныя кватэры:

  • 1‑пакаёвыя — $1993 (+ $43);
  • 2‑пакаёвыя — $1772 (+ $68);
  • 3‑пакаёвыя — $1623 (+ $37);
  • 4‑пакаёвыя — $1516 (+ $59).

Даражэлі ўсе віды кватэр, і пры гэтым даволі раўнамерна, што, на думку аналітыкаў, гаворыць пра пераход рынку да новых цэнавых рэалій.

У той жа час у структуры здзелак трохі падрасла доля 1‑пакаёвых за кошт зніжэння колькасці 2– і 3-пакаёвых. Таксама за кастрычнік зафіксавалі чатыры здзелкі з 5‑пакаёвымі кватэрамі.

Дарэчы, самы дарагі метр у кастрычніку аказаўся ў ЖК «Маяк Мінска» — 4100 даляраў. За столькі ў доме 2019 года пабудовы прадалі 2‑пакаёвую кватэру метражом каля 37 квадратных метраў. А вось самай вялікай па плошчы стала 5‑пакаёвая кватэра на вул. Багдановіча — каля 185 метраў. Яна знаходзіцца ў доме 2006 года пабудовы, метр у ёй каштаваў каля 1500 даляраў.

Каментары2

  • Вопрос
    18.11.2025
    Кто все эти люди? Откуда у них деньги?
  • Peter
    18.11.2025
    Вопрос, russians.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць