Грамадства1010

У МНС расказалі, чаму пры пошуку Максіма Зяньковіча ў Бярэзінскім раёне ад пачатку не задзейнічалі авіяцыю

Сітуацыю патлумачыў на прэс-канферэнцыі першы намеснік начальніка рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Андрэй Мяцельскі.

Андрэй Мяцельскі. Скрыншот з відэа

«Прымяненне авіяцыі ў першы дзень таксама не дало б эфекту, таму што гэтак жа сама былі неспрыяльныя ўмовы надвор’я, якія не давалі магчымасці паўнавартасна задзейнічаць квадракоптары. Яны не далі б падняцца і верталёту. Але пры гэтым, калі б мы нават пачалі задзейнічаць верталёт, мы не змаглі б задзейнічаць коптары, якіх у момант знаходжання 13 адначасова было ў паветры», — патлумачыў Андрэй Мяцельскі.

Адначасовае выкарыстанне коптараў і верталётаў, па яго словах, немагчымае, бо яны не могуць займаць адну і тую ж паветраную прастору. Да таго ж з верталёта ў тым тумане, які быў, усё адно немагчыма было б нічога разгледзець. Пры гэтым, паколькі верталёт быў бы адзін замест 13‑ці коптараў, то зона пошуку не пашыралася б, а, наадварот, змяншалася б.

Пры гэтым тэхнічна коптары ў беларускага МНС вельмі тэхнічна прасунутыя:

«Коптары ў нас забяспечаныя магутнымі цеплавізійнымі камерамі, таму лясны масіў, зараснікі, калі гэта не густая крона, дазваляюць знайсці чалавека, якога візуальна не бачна».

Менавіта таму, сцвярджае Андрэй Мяцельскі, прымяненне авіяцыі з першых дзён пошуку хлопчыка было немэтазгодным, у той час як беспілотныя апараты былі задзейнічаныя з самага пачатку. 

Нагадаем, што 8 лістапада каля 10‑й гадзіны 14‑гадовы Максім Зяньковіч з'ехаў на веласіпедзе ад дома дзядулі ў вёсцы Карбаўскае Бярэзінскага раёна, і знік. Знайшлі цела хлопчыка толькі 13 лістапада каля 15 гадзін — у багністай мясцовасці паблізу вёскі Несцераўка.

Каментары10

  • Шыта белымі ніткамі
    18.11.2025
    Што з прычынай смерці? Патануў, лежачы ў лужыне - непераканаўча.
  • Тутэйшы
    18.11.2025
    Але каадракоптары ужываць быў сэнс, аднак рэжым адчувае сябе урозлівым да іх ужывання таму і забаранілі.
  • Filipp
    18.11.2025
    Шыта белымі ніткамі, А якую прычыну смерці лічыце пераканаўчай?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць