Культура

Выйшаў пераклад рамана «Менскае гета» Гірша Смоляра

Выдавецтва «Тэхналогія» выдала кнігу-боль, кнігу-рэквіем габрэйскага пісьменніка Гірша Смоляра «Менскае гета» ў перакладзе з ангельскай на беларускую мову Міколы Гілевіча, піша bellit.info.

«Гэтая кніга, напісаная былым актывістам габрэйскага супраціву, надзвычай цікавая як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых гетаўцаў, — гаворыцца ў анатацыі да выдання. — Гірш Смоляр разглядае трагічную гісторыю Менскага гета ў кантэксце агульнай палітыкі нацыстаў у дачыненні да габрэяў у Еўропе, а таксама спрабуе праліць святло на такія маладаследаваныя моманты, як дачыненні гетаўскага падполля з пазагетаўскім, стасункі габрэйскіх партызанаў з Цэнтральным штабам партызанскага руху, антысеміцкія кампаніі ў першыя паваенныя гады».

Гірш Смоляр, у савецкай традыцыі Рыгор Смоляр (1905—1993) быў удзельнікам камуністычнага руху ў Заходняй Беларусі, жыў у Варшаве, Беластоку, Лодзі, Вільні; некалькі разоў быў арыштаваны і сядзеў у турме.

Падчас нямецкай акупацыі апынуўся ў акупацыі ў Менску. Браў актыўны ўдзел у арганізацыі камуністычнага руху ў Менскім гета і стаў адным з яго кіраўнікоў. Устанавіў сувязі з падполлем у беларускай частцы горада, у тым ліку з сакратаром падпольнага Мінскага гаркама кампартыі Ісаям Казінцом. Падполле паставіла за мэту вывад максімальнай колькасці вязняў гета да партызан у лясы; у 1942—1944 гадах менскія габрэі склалі ядро сямі партызанскіх атрадаў. Летам 1943 года Смоляр збег з гета і стаў камісарам партызанскага атрада імя Сяргея Лазо, жыў у Налібоцкай пушчы.

Пасля вайны па заданні ўладаў СССР жыў у Польшчы. У час антысеміцкай кампаніі 1968 года Смоляр быў звольнены з усіх пастоў і выключаны з партыі, а яго сыны арыштаваны. У 1971 годзе ён выехаў у Ізраіль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе1

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць