Вайна1313

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць

Прэзідэнт ЗША з нагоды сустрэчы ў Авальным кабінеце з абраным мэрам Нью-Ёрка Зохранам Мамдані адказаў на пытанні журналістаў.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Некалькі пытанняў датычыліся амерыканскага плана з 28 пунктаў, закліканага спыніць вайну ва Украіне, але цаной вялікіх саступак на карысць Расі, піша Бі-бі-сі.

«У нас ёсць план», — пацвердзіў Трамп. «Мы думаем, што ў нас ёсць спосаб дасягнуць міру. Яму [прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму] давядзецца яго ўхваліць», — дадаў ён.

Адказваючы на іншае пытанне пра выбар, які стаіць перад Зяленскім, Трамп сказаў: «Гэта павінна яму спадабацца, а калі не спадабаецца, то ведаеце, няхай яны працягваюць ваяваць. У пэўны момант яму давядзецца нешта прыняць».

Група амерыканскіх генералаў, верагодна, вылеціць у Маскву ў канцы наступнага тыдня, каб абмеркаваць распрацаваны Вашынгтонам «мірны план» з Крамлём, піша брытанская Guardian са спасылкай на крыніцы ў ЗША.

Тым часам у суботу лідары «Вялікай сямёркі» і іншыя краіны «Вялікай дваццаткі» абмяркуюць распрацаваны ЗША план на палях двухдзённага саміту G20 у Ёханэсбургу, піша Guardian.

Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Кая Калас папярэдзіла, што мірнае пагадненне, якое заахвочвае ўварванне, створыць «вельмі небяспечны» глабальны прэцэдэнт.

«Калі вы проста паддасцеся агрэсіі, вы справакуеце новую агрэсію», — сказала яна, дадаўшы, што ў іншых краін па прыкладзе Расіі можа ўзнікнуць «апетыт» да суседніх тэрыторый.

Каментары13

  • Грэх на грэх
    22.11.2025
    Гэта ня плян. Гэта баязьлівая й амаральная капітуляцыя перад дыктатураю, крадзяжом і забойствам. Трамп ня можа схаваць свае мінулыя грахі, зьдзяйсьняючы новыя грахі. Ён проста назапашвае яшчэ больш грахоў.
  • путин диктует, трамп выполняет
    22.11.2025
    путин диктует, трамп выполняет....
  • Fger
    22.11.2025
    Трампу надоело оплачивать войну. И он прав. Рано, или поздно это нужно как-то заканчивать. Украина не сможет что-то диктовать России сама по себе. На фронте украина снова начала проседать и способов выровняться у нее все меньше. Все больше партнёров будет отказываться помогать из-за украинской коррупции. Да и на мнение этих партнёров всем плевать, как оказалось. Потому что ни военной, ни экономической силы они уже не предоставляют

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы68

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам7

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены8

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы68

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць