Свет136136

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сувязі з атрыманнем 28 пунктаў «мірнага плану» Дональда Трампа выступіў з відэазваротам да ўкраінскага народа.

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот відэа

«Цяпер адзін з самых цяжкіх момантаў нашай гісторыі. Цяпер Украіна можа апынуцца перад вельмі складаным выбарам: альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра.

Альбо складаныя 28 пунктаў, альбо вельмі цяжкая зіма, самая цяжкая, і далейшыя рызыкі. Жыццё без свабоды, годнасці і справядлівасці і каб мы верылі таму, хто напаў ужо двойчы. Ад нас будуць чакаць адказ», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

«Мы будзем рабіць усё, каб у выніку сталася сканчэнне вайны, а не сканчэнне Украіны, Еўропы і глабальнага міру», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Ён падкрэсліў, што наступны тыдзень будзе вельмі складаным для Украіны:

«Мы, вядома, сталёвыя, але любы, нават самы моцны метал можа не вытрымаць».

«Мы будзем спакойна працаваць з Еўропай і Амерыкай», — дадаў ён.

«Я буду прапаноўваць альтэрнатывы, але дакладна мы не дадзім ворагу падставаў сказаць, што гэта Украіна не хоча міру».

«Трэба сабрацца, апамятацца, спыніць срач, краіна павінна працаваць аб'яднана. Трэба не блытаць, хто вораг», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.

Ён нагадаў пра 24 лютага 2022 года, калі таксама «хадакі» патрабавалі, каб ён капітуляваў:

«Многія з тых хадакоў пазней сталі часткай абменнага фонду і «вернулись в родную гавань».

«Мы не здрадзілі Украіне тады, мы не здрадзім і зараз, — сказаў Зяленскі. — За мною — народ Украіны».

«Дзяржава павінна працаваць, парламент краіны, якая ваюе, павінен працаваць аб'яднана, урад краіны, якая ваюе, павінен працаваць эфектыўна», — падкрэсліў ён.

Каментары136

  • Слова актера- Слава актеру
    21.11.2025
    Золотой унитаз
  • Понятно
    21.11.2025
    Почему он не сказал это Миндичу?
  • Слава Героям
    21.11.2025
    Не сдаст.

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне21

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць