Грамадства33

За двое сутак у Літве перахапілі 10 кантрабандных шароў і затрымалі восем падазраваных

За двое сутак літоўскія памежнікі перахапілі 10 кантрабандных балонаў з 12,3 тыс. пачак беларускіх цыгарэт.

Фота: VSAT

«За двое сутак затрыманыя восем чалавек. 6 былі затрыманыя ў адзін дзень, астатнія — у другі дзень. 6 затрыманых асоб суд дазволіў арыштаваць на месяц, адносна астатніх двух арышту яшчэ будзе вырашацца», — сказаў у суботу дарадца Дзяржаўнай памежнай службы Літвы (VSAT) Гедрыс Мішуціс, паведамляе LRT.

Падазраваныя былі затрыманыя ў Віленскім, Варэнскім, Расейняйскім і Кедайняйскім раёнах. Да паветраных балонаў, як звычайна ў такіх выпадках, была прымацаваная GPS-прылада.

Па даных VSAT, сёлета ўсяго было затрымана 115 асоб, якія падазраюцца ў дачыненні да кантрабанды з выкарыстаннем паветранага шляху.

«Усяго сёлета памежнікі затрымалі больш за 1 мільён 340 тыс. пакетаў, якія з Беларусі былі дастаўлены паветрам. У гэтую статыстыку ўваходзяць і грузы з дронаў, але, вядома, большасць — гэта грузы з паветраных балонаў», — сказаў Гедрыс Мішуціс.

У мінулым годзе паветраным шляхам было перахоплена 604 тыс. пакетаў кантрабандных цыгарэт і затрымана 46 падазраваных — сёлета гэтыя статыстычныя даныя больш чым у два разы большыя.

Каментары3

  • .
    22.11.2025
    Расейняйскі і Кедайняйскі раёны - гэта далёка ад мяжы, за Каўнасам (Коўна).
  • Тутэйшы
    22.11.2025
    Пасля адкрыцця польскай мяжы, гэта прадказальна.
  • А чаго ездзіць чыгунка
    22.11.2025
    Зачыненая чыгунка вырашае вельмі хутка пытанні.
    Ужо ж пабачылі.
    Гэта танней, чым жыць пад ціскам гібрыдных атакаў рашкі.
    Але патрэбная воля палітычная.
    Кітай хутка дае па вухах луке і рашцы.
    Вазіць грузы на прэміальны рынак ЕЗ Кітай толькі на час можа адмовіцца

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

«Ціск на Пуціна не працуе». Сенатар Грэм заклікаў Трампа ўзброіць Украіну «Тамагаўкамі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць