Грамадства99

Кіраўнік камісіі Сейма Літвы: Мы паверылі ў добрую волю Беларусі і паспяшаліся з адкрыццём мяжы

У сувязі з працяглым залётам метэазондаў з Беларусі старшыня Камітэта Сейма Літвы па замежных справах Рэмiгiюс Мотузас прызнае, што Літва паспяшалася з рашэннем аб адкрыцці мяжы з Беларуссю, паведамляе Delfi.lt.

Фота: VSAT

Як падкрэслівае палітык, гэтае рашэнне было прынята для як мага хутчэйшага вырашэння праблемы з фурамі, якія затрымаліся на мяжы.

«Мы паспяшаліся [з адкрыццём мяжы], бо перавозчыкі аказвалі на нас вялікі ціск. Насамрэч, калі паглыбляцца ў сітуацыю з перавозчыкамі, яна была вельмі складанай. Паколькі была затрыманая не толькі тэхніка, але і частка перавозчыкаў, таксама была значная колькасць тавараў (…). Вядома, на пэўным узроўні вяліся перамовы з памежнымі службамі. Мы чулі ад паважанага Рустама Любаева [кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы], што беларускі бок паставіўся да гэтага вельмі сур’ёзна (…). Мы паверылі ў добрую волю Беларусі», — заявіў Рэмігіюс Мотузас.

На думку старшыні КІС, для вырашэння праблемы з метэазондамі кантрабандыстаў неабходна зноў склікаць міжведамасную нараду. Акрамя таго, важнае супрацоўніцтва на ўзроўні краін Еўрапейскага саюза (ЕС) і ўвядзенне новых санкцый супраць Беларусі. «Санкцыі павінны быць узмоцнены супраць Беларусі і Расіі, у тым ліку праз гібрыдныя пагрозы», — сказаў ён.

Як паведамлялася, за апошнія суткі пасля выяўлення ў паветранай прасторы Літвы шароў, якія рухаліся ў бок Віленскага аэрапорта, той закрываўся двойчы. Паводле даных Віленскага аэрапорта, прыпыненне амаль на пяць з паловай гадзін адбылося ў нядзелю а 18:55, адноўленае а 00:25 і ў ноч на панядзелак з 1:40 да 3:25.

Мяжа з Беларуссю была закрытая ўрадам Літвы з 26 кастрычніка, планавалася, што яна будзе закрытая да 30 лістапада, але пасля адкрыцця двух пераходаў на польска-беларускай мяжы ўрад Літвы прыняў рашэнне адкрыць мяжу з 20 лістапада.

Каментары9

  • Ф
    24.11.2025
    Бедненькія! Абняць і плакаць...
  • %
    24.11.2025
    Ну зачыняйце, усероўна яны леталі і будуць надалей летаць незалежна ад таго зачынена альбо не зачынена :D
  • Поцык
    24.11.2025
    Проблема либеральных демократий, что они поддаются давлению бизнеса, которому деньги не пахнут во многих случаях. В России таких бизнесменов из окон выбрасывают. Поэтому Россия растёт в размерах, а вам будет конец с вашей слабостью и отсутствием политической воли.

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 20248

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

Садоўніка з-пад Барысава асудзілі. Меркавана, па справе Гаюна

«Сёння роўна чатыры гады, як Пуцін бярэ Кіеў за тры дні». Уладзімір Зяленскі запісаў зварот у гадавіну пачатку вайны3

Маск хоча пабудаваць горад на Месяцы за 10 гадоў. Чаму ўжо не на Марсе?3

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»30

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць