Грамадства105105

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША

«Трамп імкнецца, каб мір быў абавязкова заключаны, нават коштам Украіны».

Зянон Пазняк пракаментаваў актывізацыю перамоў адносна спынення расійска-украінскай вайны, заяўляючы, што дзеянні адміністрацыі Дональда Трампа прадыктаваны рацыянальнымі інтарэсамі Злучаных Штатаў.

«У сітуацыі, якая трывае ўжо тры гады, у інтарэсах Злучаных Штатаў (асабліва ўлічваючы чыннік Кітая) трэба, каб скончылася расейска-украінская вайна. Злучаным Штатам не карысна ўвязацца ў гэтую вайну, і таму прэзідэнт Трамп імкнецца, каб мір быў абавязкова заключаны, нават коштам Украіны. Гэта не справядліва, але з рацыянальнага гледзішча адміністрацыі ЗША, лепш, чым пакінуць сітуацыю з цякучым канфліктам на вымотванне сіл (і, адпаведна, з уцягненнем Амерыкі ў падзеі)», — піша Пазняк.

Галоўную праблему ў мірным працэсе Пазняк бачыць у пазіцыі Расіі.

«Галоўная цяжкасць, аднак, у тым, што рускія якраз намераны праводзіць вайну на знясільванне, каб забраць усю Украіну і адпаведна разумеюць амерыканскі «План-28», які рэальна ім не патрэбны (гэтак жа, як і еўрапейскі).

Можна спадзявацца, што (каб прымусіць Расею да міру) Амерыка зноў звернецца да палкі: эканамічнага, санкцыйнага, фінансавага і геапалітычнага ціску на Маскву. Шансы тут ёсць, але ахвяры і смерць не спыняцца», — піша палітык. 

Ён дадае, што «наша беларуская нацыянальная задача — усімі сіламі падтрымліваць Украіну».

Каментары105

  • Ха
    25.11.2025
    Быў лукашенкафершеер і стаў трампаферштеер.
  • Запавет пазнякаўцаў адліты
    25.11.2025
    Чытайце арыганалы зянон мае рацыю і ваабшчэ он мегамозг толькі глючыт
  • Агент Нафталін
    25.11.2025
    Пазняк зноў вышаў на канторскую працу, пашана ад КДБ

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць