Грамадства99

Сярод беларускіх каталікоў пашырае ўплыў «Альфа». Чаму не ўсім гэта даспадобы?

Рух «Альфа-курс» актыўна развіваецца ў Каталіцкай царкве ў Беларусі, заявіў адзін з яго ўдзельнікаў, навагрудскі пробашч Юрый Жэгарын. Ён жа назваў гэты рух «адной з найбольш дзейсных формаў новай евангелізацыі» і падзякаваў гродзенскаму біскупу за тое, што ён яе «актыўна падтрымлівае». Аднак не ўсе вернікі, прычым не толькі «кансерватыўныя каталікі», ухваляюць такую «форму новай евангелізацыі». Раней некаторыя беларускія біскупы не падтрымлівалі дзейнасць «Альфы», піша Katolik.life.

Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»

Фота ілюстрацыйнае

Ці змянілася меркаванне біскупаў цяпер, невядома, але рух дзейнічае ўжо ва ўсіх чатырох дыяцэзіях у Беларусі. Служыцелі «Альфа-курсу» сталі прыязджаць нават у маленькія аддаленыя парафіі — у прыватнасці, у Нароўлю.

Што вядома пра гэты рух і чаму ён насцярожвае «традыцыйных католікаў»?

Суполкі «Альфа-курсу» ёсць ужо ў Мінску, Віцебску, Гродне, Навагрудку, Крупках, Оршы, Глыбокім, Нароўлі і Парэччы. То-бок гэты рух ахапіў ужо значна больш парафій, чым «Неакатэхуменальны шлях» — іншая «форма новай евангелізацыі».

Але калі Нэакатэхуменат, які таксама многія крытыкуюць і не прымаюць, з'яўляецца рухам унутры Каталіцкай царквы і адсылае да першых стагоддзяў супольнага жыцця хрысціян, то «Альфа-курс» паўстаў у пратэстантызме. Укараняць яго спрабавалі не толькі ў Каталіцкай, але і ў Праваслаўнай царкве.

У сустрэчах «Альфы» многія бачаць падабенства з пратэстанцкімі служэннямі, праявы, нехарактэрныя для Каталіцкай царквы: узнесеныя ўгару рукі пры малітве, эмацыйнасць, воплескі і падтанцоўкі.

«Былі моманты, калі слёзы цяклі самі сабой. Былі абдымкі, якія казалі больш, чым словы. Была прысутнасць, якую немагчыма апісаць — толькі перажыць»,

— так апісваюць удзельнікі апошні «Уікэнд Духа Святога» ў Навагрудку.

Некаторыя відэа атрымліваюць у сацсетках крытычныя заўвагі вернікаў, напрыклад:

«Раней проста спявалі, а цяпер з прытанцоўкай. Можа, я не маю рацыі, але ніколі так не пляскаю і не рухаюся ў такт музыкі [у храме]».

Дарэчы, на відэасправаздачы пра свае сустрэчы служыцелі «Альфы» ў Каталіцкай царкве нярэдка накладваюць пратэстанцкія песні.

Насцярожваюць і некаторыя выразы ў адрас руху: «самы папулярны хрысціянскі курс», «адзін з самых дзейсных», «найлепшы спосаб расказаць пра Бога іншым людзям», «месца, дзе Бог дзейнічае асаблівым чынам», «Альфа-сям'я».

Сустрэчы «Альфа-курсу» ладзяцца раз на тыдзень. Занятак пачынаецца сумесным чаяваннем, затым — лекцыя, якую чытаюць свецкія служыцелі, абмеркаванне тэмы, пытанні ад слухачоў і абмен думкамі. Таксама праводзіцца «Альфа-ўікэнд» — «асаблівыя выхадныя для кожнага ўдзельніка курса».

«Альфа-курс» накіраваны на людзей, «якія не ходзяць у царкву і хацелі б далучыцца да хрысціянскай веры», а таксама «для хрысціян, якія хочуць асвяжыць асновы сваёй веры», тых, хто хоча «не проста даведацца пра Госпада, а спазнаць Яго Самога».

Каментары9

  • не аматар пратэстантаў
    25.11.2025
    > «Альфа-курс» накіраваны на людзей, «якія не ходзяць у царкву і хацелі б далучыцца да хрысціянскай веры»

    А гродзенскі біскуп ведае, што наведвальнікі альфа-курсаў не збіраюцца наведваць імшу?
  • Вернік
    25.11.2025
    У Беларусі жывую Беларускую мову можна пачуць у цяперашні час толькі ў Каталіцкай Царкве, наколькі я ведаю. І ў Грэка-Каталіцкай і ў Рымска-Каталіцкай Царкве ЖЫВЕ БЕЛАРУСКАЯ МОВА.
    А так званая праваслаўная царква маскоўскага патрыярхата, якая распусціла шчупальцы па ўсёй Беларусі, з'яўляецца элементам маскоўскай акупацыі Беларусі. І я ўвогуле не разумею, як можна хадзіць у гэтую царкву і служыць у ёй пасля таго, як гэтая
    так званая царква аб'явіла, што вайна расіі з Украінай з'яўляецца свяшчэннай. Пасля ўсяго гэтага як увогуле можна наведваць гэтую так званую праваслаўную царкву маскоўскага патрыярхата, калі ёсць такая альтэрнатыва, як сапраўдная Паўсюдная Царква? ("Каталіцкая" у перакладзе з грэцкай ёсьць "Паўсюдная")
  • Злы
    25.11.2025
    Манапалісты на рынку рэлігійных паслуг хвалююцца праз канкурэнцыю?

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча10

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома13

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»25

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША93

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць