Здарэнні11

У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры

У Гродзенскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз паступілі дзве банкноты еўра па 500 еўра ўзору 2002 года, якія выклікалі сумненні ў сапраўднасці ў работніка банка.

Згодна з высновамі судовага эксперта, даследаваныя аб’екты сапраўдныя. Брак у вытворчасці купюр сустракаецца даволі рэдка. У 2021 годзе да судовых экспертаў на даследаванне трапілі бракаваныя еўра. На купюры наміналам 50 еўра, якую прынесла ў банк жыхарка Гродна, адсутнічала галаграмы. Як высветлілася, у ходзе вытворчасці купюры быў заводскі брак. Таксама не выключана версія таго, што галаграму акуратна выдалілі зламыснікі для наступнага вырабу падробкі, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У 2024 годзе аб’ектам даследавання былі 100 даляраў з бракам, дапушчаным пры вытворчасці.

Адметна, што такія «рэдкія банкноты» выклікаюць цікавасць у калекцыянераў.

Судовыя эксперты нагадваюць: калі ў вас узніклі сумневы адносна сапраўднасці таго ці іншага грашовага білета, ёсць магчымасць у прыватным парадку звярнуцца ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз для правядзення адпаведнай экспертызы на платнай аснове.

Каментары1

  • Боня Бон
    01.12.2025
    Хорошие бабки…осталась у меня одна купюра,на память. Их давно уже не печатают,а жаль.

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Сялук занялася рэкламным бізнэсам8

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

ЦРУ падштурхоўвае курдаў да атакі на Іран13

Расійская СПА збіла ўласны верталёт пад Растовам — загінулі трое членаў экіпажа7

Сяргей Чалы вяртаецца на «Белсат» з новай праграмай9

У метрапалітэне раскрылі таямніцу, што хаваецца за сакрэтнымі дзвярмі на станцыі «Кастрычніцкая»2

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць