Грамадства1212

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Днямі жыхарка Бараўлянаў апублікавала ў Threads відэа, у якім заявіла, што нібы стала сведкай «спробы выкрадання дзяцей». Яна расказала, што ўвечары заўважыла мужчыну, які прыехаў на машыне да дзіцячай пляцоўкі і накіраваўся да дзвюх яе дачок. Жанчына падумала, што ён хоча забраць дзяцей, крыкнула яму і папярэдзіла, што будзе здымаць відэа і выкладзе яго ў інтэрнэт. Яна сцвярджала, што напісала заяву ў міліцыю. Цяпер гэта гісторыя атрымала працяг.

Скрыншот відэа. Мужчына падыходзіць да машыны і спрабуе даць жанчыне тлумачэнні

У міліцыі паведамілі, што знайшлі мужчыну, які быў на відэа, і правялі праверку. Аказалася, што ніякай спробы выкрадання насамрэч не было.

Мужчына, жыхар тых жа Бараўлянаў, прыехаў, каб забраць сваю дачку, якая гуляла ў двары з сяброўкай. Было ўжо цёмна, каля 17:30. Ён патэлефанаваў дачцэ, тая адказала, што гуляе каля дома. Прыйшоўшы туды, мужчына ўбачыў на арэлях дзяцей і вырашыў, што гэта яго дачка, бо здалёк дзеці былі падобныя. Ён гукнуў да дзяцей, але адказу не пачуў. Падышоў крыху бліжэй і зразумеў, што памыліўся. Таму развярнуўся і пайшоў назад.

У гэты момант жанчына, якая сядзела ў машыне каля пляцоўкі, пачала выказваць яму прэтэнзіі, што ён ходзіць да дзяцей. Мужчына падышоў патлумачыць, што шукае сваю дачку, і спрабаваў размаўляць спакойна. Жанчына прыгразіла, што запіша яго і выкладзе ў інтэрнэт. Мужчына на тое сказаў, што не супраць, бо яму няма чаго хаваць.

Праз некаторы час ягоная дачка выйшла з пад’езда (яна была ў кватэры сяброўкі), і яны разам паехалі дадому.

Выклаўшы гэту версію падзей, Міністэрства ўнутраных спраў абвінаваціла жанчыну ў тым, што яна стварыла «хайпавы кантэнт» і распаўсюдзіла інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці.

На думку МУС, такія відэа выклікаюць у грамадстве неабгрунтаваную паніку. Чалавек жа, маўляў, які сапраўды турбуецца пра бяспеку дзяцей, у першую чаргу звярнуўся б у аператыўныя службы, а не размяшчаў відэа ў сацсетках для прыцягнення ўвагі.

З самой блогеркай таксама запісалі пакаяннае відэа, у якім яна патлумачыла сітуацыю, што адбылася, і папрасіла прабачэння за ўкід. Паводле слоў жанчыны, з мужчынам проста не здолелі вырашыць пытанне на месцы, бо ён нібыта толкам ёй сітуацыю не патлумачыў.

Скрыншот пакаяннага відэа

Каментары12

  • лапата
    02.12.2025
    Тварішч сталін, проізошла чудовішная ошібка
  • Федзя
    02.12.2025
    Вось сколькi такiх iдыётак
  • Хопіць чытаць сацсеткі!
    02.12.2025
    Алгарытмы ў сацыяльных сетках распаўсюджваюць недакладную негатыўную інфармацыю ад неправераных крыніц на мільённую аўдыторыю.
    Проста прачытайце папярэднюю навіну па гэтай тэме, каб зразумець усю глыбіню праблемы.

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць