Аўто1616

Колькі ў Кітаі каштуюць машыны, на якія ў Беларусі будуць наляпляць шыльдзік Zubr

У Беларусі анансавалі старт продажаў аўто беларускай зборкі пад брэндам Zubr. Беларускага ў іх — толькі назва, бо па факце ўсе яны кітайскія Forthing. Паглядзелі, колькі гэтыя «Зубры» каштуюць у Кітаі.

Zubr Talisman. Фота: zubr-auto.by

Топавая мадэль у лінейцы новага «беларускага брэнда» — гэта Zubr Relikt. Цэны на яго пачынаюцца з 79 900 рублёў, што каля 27 555 даляраў па бягучым курсе.

 У Кітаі Zubr Relikt гэта Forthing T5 Evo. Цэны на такую машыну там пачынаюцца з 17 000 даляраў.

Скрыншот: alibaba.comа

Пры гэтым у інтэрнэце можна адшукаць і больш танныя прапановы, калі машыны ідуць у больш сціплых камплектацыях. Каштуюць такія аўто каля 15 тысяч даляраў.

Мадэль Zubr Talisman у Беларусі прадаюць па цэнах ад 71 900 рублёў, што каля $24 800. 

Скрыншот: autocango.com

У Кітаі яна завецца Forthing T5L, цэны на аўто ў аналагічнай камплектацыі складаюць каля 16 тысяч даляраў.

Электрамабіль Zubr Zorka ў Беларусі прадаецца па цэнах ад 71 900 рублёў (каля 24 800 даляраў). У Кітаі гэтая машына ідзе пад маркай Hedmos (мадэль 06) і каштуе каля 17 800 даляраў.

Самая танная мадэль Zubr Legenda выстаўлена па цэнах ад 59 900 рублёў, што складае каля 20 600 даляраў. У Кітаі Forthing T5L можна набыць прыблізна за 12,5 тысячы даляраў.

Атрымліваецца, што беларусам кітайскія аўто, сабраныя ў Беларусі пад айчынным брэндам, будуць абыходзіцца прыблізна ў 1,6 разу даражэй, чым за іх плацяць кітайскія пакупнікі.

Але гэта яшчэ дробязі ў параўнанні з тым, як адрозніваюцца цэны на «Масквічы», якія збіраюць на былым заводзе Renault у Расіі, ад іх арыгінальных JAC. Па падліках расійскіх журналістаў, «Масквічы» каштуюць мінімум у два разы даражэй, чым аналагічныя JAC у Кітаі.

Каментары16

  • Ня так
    03.12.2025
    Гэтыя машины будуть атрымліваць БЕСКАШТОЎНА (за кошт народца), тыя каму сільна нада, а розьніца кладзецца ў кішэню таму ж самаму каму нада. І рыбку з'еў (машынку кітайскую атрымаў), і на чэлес сябе пасадзіў (розьніцу ад кошту ў кітае пры продажы самому сабе за бютжэтныя сродкі паклаў). Спадзяюся дастаткова зразумела схэмму распавёў.
  • Максим Дизайнер
    03.12.2025
    Колхозавры, которые собрались за патриотечеки выверенным авто. В Минске практически за те же деньги, 30к, можно купить большой седан, сделанный для китайского рынка, Мазда 6-й серии, или паркетник в 2 раза мощнее.
  • мы
    03.12.2025
    Россияне приедут скупать. С 1 декабря у них ввели утиль сбор и все машины подорожают вдвое. Я пробил по их калькулятору, утильсбор на эту тачку составит 12 тысяч долларов, итого почти 40 тысяч баксов без учёта прибыли продавца.
    В частности, за ввоз нового Toyota RAV4 с базовым мотором 2.0 россиянину с 2026 года придется уплатить дополнительные 900 тыс. рублей утильсбора, а за BMW X5 — дополнительные 2,6 млн рублей.
    Как говорится гойда.

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць