Грамадства11

Міністр унутраных спраў Літвы пакуль не бачыць неабходнасці закрываць мяжу з Беларуссю

Па словах Уладзіслава Кандратовіча, рашэнне павінен прыняць урад.

Уладзіслаў Кандратовіч. Фота: Радыё Свабода

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч кажа, што не бачыць патрэбы зноў закрываць мяжу з Беларуссю і заклікае даць праваахоўнікам час для перапынення кантрабанды, піша LRT.

«Сёння я такой патрэбы не бачу, але тут трэба з міністрам замежных спраў размаўляць, ён дзейнічае ў гэтым напрамку, гэта іх асноўная, я б сказаў, прэрагатыва вырашаць наконт закрыцця, не закрыцця мяжы», — сказаў журналістам у аўторак Уладзіслаў Кандратовіч.

«Калі гаварыць пра ўнутраную бяспеку, мы такой патрэбы не бачым, каб з-за ўнутранай бяспекі мяжа павінна была быць закрытая», — адзначыў ён.

Міністр падкрэсліў, што пра закрыццё мяжы павінна вырашыць урад.

Тым не менш, на яго думку, Літва мае «мноства іншых мер, якія павінны паўплываць на незаконную дзейнасць», што ўзнікае з Беларусі. «Сапраўды мы маем меры і пачалі сур’ёзна гэтае пытанне вырашаць, як і інструментамі заканатворчасці, так і аператыўнай дзейнасцю і дадатковымі аперацыямі, кантроль якіх мы будзем рабіць і назіраць», — заявіў міністр унутраных спраў.

Сейм на мінулым тыдні пачаў разглядаць прапанаваныя МУС папраўкі, якімі будуць узмацняцца пакаранні за небяспечную перавозку кантрабанды, прадугледжваючы, што гэта пацягне пазбаўленне волі замест грашовых штрафаў.

Тым часам прэм’ер-міністр Інгa Ругінене, чакаючы ад паліцыі больш вобшукаў і затрыманняў, звязаных з кантрабандай, Уладзіслаў Кандратовіч кажа, што для выніку патрэбны час.

«Усяму патрэбны час, і сеткі разарваць таксама патрэбны час. Праваахоўныя органы працуюць у гэтым напрамку, мы мелі не адну нараду, і я ведаю, што яны робяць сваю працу, трэба трохі пачакаць», — сказаў міністр.

Па яго загадзе для перапынення кантрабанды паветраным шляхам створана сумесная следчая група, у якой працуюць памежнікі, паліцыя, мытнікі і супрацоўнікі Службы расследавання фінансавых злачынстваў.

Хуткага выніку ад праваахоўных органаў у панядзелак не абяцаў і кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустам Любаеў, адзначыўшы, што крымінальная разведка патрабуе шмат рэсурсаў, аднак памежнікі з паліцыяй у найбліжэйшы час плануюць дзеянні.

Паводле дадзеных, прадстаўленых Р. Любаевым у аўторак, з-за кантрабанды паветранымі шарамі сёлета пачаты 26 дасудовых расследаванняў, выяўлена 66 падазраваных, 18 асобаў затрыманыя і 22 ужо прызнаныя вінаватымі.

З-за пагрозы кантрабандных паветраных шароў Літва на тры тыдні была закрыла мяжу з Беларуссю, але, абгрунтоўваючы паляпшэннем сітуацыі, адкрыла яе з апоўначы 20 лістапада — на дзесяць дзён раней, чым планавалася.

Каментары1

  • Бот
    25.11.2025
    Как тебе такое Науседа?

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць