Усяго патроху99

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?

Прапагандыст Рыгор Азаронак на сваім канале пакпіў з беларусаў, якія пасля пратэстаў-2020 выказвалі меркаванне, адрознае ад таго, што транслюе Аляксандр Лукашэнка і яго світа. Дасталася акцёрам Паўлу Харланчуку і Аляксандры Борціч, а таксама сцэнарысту і рэжысёру Андрэю Курэйчыку.

«Змагар прадаецца за любыя бабкі. Хоць за баксы, хоць за шэкелі, хоць за рублі», — адрэагаваў Азаронак на навіну пра тое, што беларускі комік Андрэй Скараход, які ў 2020 годзе жартаваў з Лукашэнкі, цяпер кампліментуе расійскім вайскоўцам.

«За рублі прадаўся. І не адзін ён, дарэчы. Курэйчык вось, не спыняючыся змагацца, сцэнар пра Суворава напісаў. А Харланчук з кубла Латушкі зашыбае грошы ў пуцініста Бязрукава ў Губернскім тэатры. А была яшчэ такая Саша Борціч — таксама на крамлёўскія грошы Інстытута развіцця інтэрнэту падсела (апошні, сярод іншага, падтрымлівае вытворчасць расійскіх серыялаў і кіно. — НН)».

Саша Борціч у 2020 годзе падтрымлівала пратэстоўцаў і нават выйшла на адзіночны пікет каля пасольства Беларусі ў Маскве. Экс-купалавец Павел Харланчук увогуле быў затрыманы і асуджаны паводле артыкула 23.34 КоАП (сённяшні 24.23 — «Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў»).

У якасці абвінавачання Андрэю Курэйчыку, які ў 2020 годзе далучыўся да дзейнасці Каардынацыйнай рады, Азаронак прад’явіў тое, што рэжысёр нібыта тады ж, паралельна са сваёй дзейнасцю ў апазіцыйнай палітыцы, працаваў з расіянамі і пісаў для іх сцэнар пра рускага палкаводца Аляксандра Суворава.

Андрэй Курэйчык. Фота з асабістага архіва.

Мультфільм пра Суворава пад назвай «Вялікае падарожжа» ад кінастудыі «Саюзмультфільм» сапраўды выйшаў на экраны ў 2022 годзе, і Андрэй Курэйчык меў да яго дачыненне. Праўда, на этапе эскізаў у 2013 годзе.

Постар мультстужкі «Сувораў. Вялікае падарожжа». Фота:kanal-o.ru

«На службе ў вялікага расійскага палкаводца Аляксандра Суворава выпадкова і пад чужым іменем аказваецца просты 16‑гадовы хлопец Грыша. 1799 год, ідзе вайна з Напалеонам, армію чакае швейцарскі паход праз Альпы. Грыша марыць хутчэй вярнуцца да сваёй каханай Соні, і менавіта каханне дапамагае яму змяніцца: стаць смелым, рашучым, ваяваць з французамі — і нават здзейсніць сапраўдны ўчынак і дапамагчы самому Сувораву», — гаварылася ў афіцыйным апісанні сюжэта.

«Я быў суаўтарам першага драфта дзіцячага мульціка «Вялікая вандроўка». Але пасля над ім працавалі іншыя людзі, некалькі разоў перапісвалі, памянялі яму назву і, як я разумею, моцна змянілі сюжэт таксама. Я сам мульцік не бачыў, таму што працаваў, калі яшчэ былі толькі яго эскізы. Так што я нават не ведаю, што там унутры. Але адзначу, што з рускімі я не працую з 2020 года», — пракаментаваў Андрэй Курэйчык «Нашай Ніве».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Імя
    11.12.2025
    Ну ок, 13-ты - гэта яшчэ да крымнашу. Далёка ня з кожным магло адбыцца, але ладна.

    Але ж смярдзючае "Двіжэніе вверх" - гэта 17-ты год, як адмазацца?
  • Ялінка
    11.12.2025
    1. Чаму толькі зараз НН напісала пра Купэйчыка і мульт пра Суворава? У розных беларускіх каналах даўно пра гэта пісалі. Праўда, не гэтых расейскамоўных, але беларускіх. Чаму - хіба зразумела.

    2. Не надта верыцца Курэйчыку, асабліва пасля таго, як ён выказваўся пра 1990-я, нейкія паўторы расейска-лукашэнкаўскай прапаганды, толькі ў іншым фанціку.

    3. З такімі тэмпамі "расследаванняў" праз 5 гадоў можа нарэшце з'явіцца артыкул з невероятным адкрыццём, што ў 2020 да розных структур прысаласаля надта шмат прарасейскіх ці наўропст расейскіх элементаў. Тых, якія яшчэ да 2022 не бачылі нічога дрэннага ў працы на русский мир. Хаця нядаўні прыклад Скарахода паказаў, што і пасля 22 некаторыя не перасталі. Проста адна частка менш, а іншыя больш адкрыта.
  • Гм
    11.12.2025
    Імя, А вы думали деятели культуры не продажные?

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць