Былы купалавец Харланчук жыве ў Расіі і здымаецца ў «патрыятычных» серыялах
Пасля звальнення з Купалаўскага тэатра ў 2020 годзе за грамадзянскую пазіцыю Павел Харланчук пераехаў у Расію і з 2021 года працуе ў Маскоўскім губернскім тэатры пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава. Там ён удзельнічае ў некалькіх спектаклях: «Найшла каса на камень», «Без віны вінаватыя», «Вішнёвы сад» і іншых. Але ігрой у тэатры ягоная праца ў Расіі не абмяжоўваецца, піша Reform.news.

Акрамя тэатральнай сцэны, Харланчук актыўна здымаецца ў расійскіх фільмах і серыялах. Сярод яго апошніх работ — роля вампіра ў серыяле «Вампіры сярэдняй паласы», а таксама ўдзел у ваенных «патрыятычных» серыялах, напрыклад «Па следзе звера», «Кацюша», «Знішчальнікі. Бітва за Крым». У 2025 годзе ён з’явіўся ў дэтэктыўным серыяле «Таксапарк №13», дзе грае інспектара, які шукае забойцу сваёй жонкі.

Хоць Павел застаецца прафесійным акцёрам нават у камерцыйных ці ідэалагічна спрэчных праектах, яго ўдзел у фільмах з вайскова-прапагандысцкім зместам выклікае супярэчлівыя пачуцці, асабліва на фоне ягонай ранейшай грамадзянскай пазіцыі.

Калегі акцёра ад каментарыяў збольшага ўхіляюцца, аднак некаторыя мяркуюць, што ў яго быў складаны перыяд у жыцці, уключаючы развод, і вераць, што ён мае свае прычыны на такі выбар.
У асабістым жыцці Павел — бацька пяцярых дзяцей, двое з якіх прыёмныя.
Ганна Южакова распавяла, як гэта — зноў граць на здымках сям'ю з былым мужам Паўлам Харланчуком
Акцёр Павел Харланчук развёўся з жонкай — актрысай Ганнай Южаковай
«У Купалаўскім цяпер працуюць людзі, якія раней казалі: навошта гэта беларуская мова?» Вялікая гутарка з Паўлам Харланчуком
Зорка Купалаўскага Павел Харланчук пераехаў у Маскву і працуе ў тэатры Сяргея Бязрукава
Каментары
з цэнтра эўропы , ардынскую губерню, яго ўзровень ))