Эканоміка

Белстат: ВУП у Беларусі ў студзені—красавіку вырас на 6,1%

Згодна з інфармацыяй Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—красавіку 2010 года валавы ўнутраны прадукт адносна аналагічнага леташняга перыяду павялічыўся на 6,1% да 43 трлн. 487,8 млрд. рублёў.

Паводле вынікаў студзеня—сакавіка 2010 года рост ВУП складаў 4%, у студзені—красавіку 2009 года — 0,2%.

Прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны на 2010 год запланаваны прырост ВУП на 11—13%.

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені—красавіку павялічыўся на 6,1% (гадавы прагноз — рост на 10—12%), вытворчасць спажывецкіх тавараў — на 10,3% (рост на 14—15%). Пры гэтым выпуск харчовых тавараў павялічыўся на 11,3% (14—15%), нехарчовых — на 9,7% (рост на 14—15%).

Выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый уласнасці за чатыры месяцы гэтага года павялічыўся на 5,4% (10—11%).

Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал вырас на 0,2% (23—25%). Уведзена ў эксплуатацыю 1 млн. 520 тыс. кв. м жылля, ці на 1,6% больш, чым у студзені—красавіку 2009 года. У 2010 годзе ўсяго плануецца пабудаваць 6 млн. 960 тыс. кв. м жылля.

Перавозкі грузаў павялічыліся на 9,6%. Рознічны тавараабарот вырас на 14,1% (прагноз — 14—15%).

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, знізілася на 2% (да 43,1 тыс. чалавек) і склала 0,9% эканамічна актыўнага насельніцтва.

Індэкс спажывецкіх цэн па стане на канец красавіка ў параўнанні з канцом снежня мінулага года вырас на 3,1%, у красавіку адносна сакавіка — на 0,7%, за год — на 6,6%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць