Спорт

Футбаліста, які асуджаў гвалт у 2020‑м і напад на Украіну, прымусілі за гэта каяцца

Футбаліст малдаўскага «Зімбру» Мікалай Золатаў, якому міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук раней забараніў выступаць у чэмпіянаце Беларусі за асуджэнне гвалту сілавікоў у 2020 годзе і асуджэнне вайны ва Украіне, даў інтэрв'ю газеце «Прессбол», у якім каецца за свае ранейшыя «памылкі». 

Мікалай Золатаў. Фота: «Зімбру»

У інтэрв'ю Золатаў заяўляе пра сваё жаданне вярнуцца ў беларускую зборную, а найперш, відаць, у беларускі чэмпіянат. Дзеля гэтага ён асуджае сябе ранейшага:

«Шмат няправільнага і непатрэбнага было сказана мною на эмоцыях у мінулыя гады, за што я шчыра раскайваюся».

Адначасова ён асуджае і абмежаванні, накладзеныя на беларускі футбол пасля таго, як Расія пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі распачала ў лютым 2022 года паўнамаштабную вайну супраць Украіны:

«Несправядліва, калі хтосьці заводзіць размову аб поўным адхіленні нашай каманды ад міжнародных турніраў. На тэрыторыі Беларусі не адбываецца баявых дзеянняў, як, напрыклад, у Ізраілі, і такое стаўленне — перадузятае. Але рана ці позна забароны будуць знятыя і зборная Беларусі зноў атрымае права праводзіць хатнія матчы на сваім стадыёне».

31‑гадовы абаронца Мікалай Золатаў у свой час гуляў за зборную Беларусі, правёў за яе 14 матчаў у 2019‑2021 гадах.

З 2020 да 2024 года ён выступаў за мяжой (Расія, Украіна, Францыя, Казахстан). Але ў ліпені 2024‑га нечакана папоўніў шэрагі віцебскага прыватнага клуба «Макслайн». Кантракт з віцебскім клубам тады другога дывізіёна быў падпісаны да канца 2024 года, але паспеў за яго футбаліст правесці ўсяго чатыры матчы.

З 5 жніўня 2024‑га гулец перастаў не тое што выходзіць на поле, але нават трапляць у заяўку на матчы, хоць усе чатыры вышэйзгаданыя гульні адгуляў ад свістка да свістка. Як тады даведалася «Трыбуна», Золатаў не гуляў на патрабаванне Кавальчука. У канцы ліпеня віцебскаму клубу было паведамлена пра тое, што ён не можа выкарыстоўваць футбаліста, які «раней выказваў незадаволенасць дзейнай уладай Беларусі».

Таксама, са слоў крыніц, якія знаёмыя з сітуацыяй, чыноўніку не спадабалася, што Золатаў раней асуджаў вайну ва Украіне.

Яшчэ тады выказвалася меркаванне, што ад Золатава запатрабуюць «шчырага раскаяння» ў абмен на магчымасць далей гуляць у Беларусі ў футбол. Але тады ён на гэта не пайшоў, а ў гэтым годзе паехаў гуляць у малдаўскі «Зімбру». Што прымусіла наважыцца на пакаянне менавіта цяпер — можна толькі здагадвацца. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць