Свет22

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны

Суд у Екацярынбургу прызнаў верш Уладзіміра Маякоўскага «Долой!», напісаны ў 1929 годзе, такім, які «дыскрэдытуе» расійскую армію. Пра гэта паведаміла выданне SOTAvision.

Дзмітрый Рыкаў

Суддзя Верх-Ісецкага раённага суда Кацярына Гейгер аштрафавала жыхара горада Кіраўград Дзмітрыя Рыкава на 49 тысяч рублёў. Падставай стаў ягоны антымілітарысцкі пікет, які ён правёў 7 снежня. Мужчыну прызналі вінаватым паводле артыкула аб «дыскрэдытацыі» войска.

Падчас акцыі Рыкоў трымаў плакат з цытатай з верша Уладзіміра Маякоўскага «Долой!»:

«Война — это ветер трупной вонищи.
Война — завод по выделке нищих.
Могила безмерная вглубь и вширь,
Голод, грязь, тифы и вши».

Сам Дзмітрый Рыкаў віны не прызнаў. Ён патлумачыў, што выступаў не супраць нейкай канкрэтнай вайны, а супраць вайны ўвогуле, і заявіў, што не разумее, як такімі словамі можна дыскрэдытаваць войска.

Каментары2

  • Імя
    17.12.2025
    І чаго расейскія ўлады прычапіліся да Рыкава, ён намякае на вайну, а вайны ж няма, толькі СВА
  • Сын лесніка, герой бамонду
    17.12.2025
    Так, да таго, як стаць бальшавіком, малады дзядзя Вова быў анархістам, а апасля адсідкі за гэта - пацыфістам.

    У нашыя часы яго бы саслалі ў турму ў Башкартастан ці ў дурку, а потым прапаноўвалі кантракт на СВА ўзамен на тое, каб перастаць здзеквацца.

    Вам ли, любящим баб да блюда,
    жизнь отдавать в угоду?!
    Я лучше в баре бл***м буду
    подавать ананасную воду!

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі67

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і краіны Еўропы падрыхтавалі прапановы плана падтрымкі Украіны пасля вайны1

Навукоўцы даказалі марнасць інтэрнэт-спрэчак: ніхто не мяняе думку, а вынікі не рэпрэзентуюць большую частку грамадства20

Навуковец папярэдзіў пра схаваныя рызыкі для здароўя ад бутыляванай вады1

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя2

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС13

З'явілася першае ФОТА Паўла Севярынца пасля вызвалення18

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны2

Футбаліста, які асуджаў гвалт у 2020‑м і напад на Украіну, прымусілі за гэта каяцца1

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі67

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць