12 траўня ў Канах распачынаецца 63-і міжнародны кінафэст. Разынкай абяцае стаць фільм ураджэнца Баранавічаў Сяргея Лазніцы — з беларускім акторам у галоўнай ролі.
12 траўня ў Канах распачынаецца 63-і міжнародны кінафэст.
Фэст адкрываецца стужкай Рыдлі Скота «Робін Гуд».
У конкурсную праграму ўключаныя 19 карцінаў. Сярод іх фільмы класікаў — Такешы Кітаны («Сваволя»), Майкла Лі («Іншы год»), Абаса Кіарастамі («Зацверджаная копія»), Бертрана Таверн’е («Прыцэса Мантпенс’е»). У фэсце ўдзельнічаюць мексіканец Аляхандра Гансалес Іньярыту, брытанскі сацрэаліст Кен Лоўч і канскі заўсёднік Апічатпонг Веерасетакул з Бангкоку.
У парушэнне правілаў канскага фэсту ў конкурсе ўдзельнічае фільм Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам 2», ужо паказаны ў кінатэатрах.
Але разынкаю кінафэсту абяцае стаць дэбютны фільм ураджэнца Баранавічаў Сяргея Лазніцы «Шчасце маё».Гэта стужка пастаўленая пры ўдзеле Нямеччыны, Галандыі і Украіны. Галоўную ролю грае актор Беларускага Тэатру юнага гледача Віктар Немец. Паводле сюжэту кіроўца-дальнабойнік збіваецца з трасы і губляецца на дзікіх прасторах рускай правінцыі, дзе сустракаецца з ветэранамі, прастытуткамі, разбойнікамі дый міліцыянтамі.
Вынікі фэсту будуць падведзеныя 23 траўня.
-
Netflix расказаў пра неверагодны поспех серыяла «Вельмі дзіўныя справы». Серыял уплывае на ўсе сферы жыцця
-
На Захадзе выбухнуў серыял пра каханне расійскага і канадскага хакеістаў
-
Акцёр папулярнага серыяла «Вельмі дзіўныя справы» паўтара года не прызнаваўся пра здымкі. Казаў, што грае ў дакументалцы пра маянэз
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары