Свет

Зяленскі ў навагоднім звароце: Мір у 2026‑м магчымы, але ёсць умовы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім навагоднім звароце заявіў, што вайна можа скончыцца ўжо ў 2026 годзе, аднак для гэтага неабходна істотна ўзмацніць міжнародны ціск на Расію.

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з відэа

Па словах Зяленскага, мірнае пагадненне ўжо амаль гатовае — прыкладна на 90 працэнтаў. Аднак менавіта тыя астатнія 10 працэнтаў будуць вырашальнымі для лёсу Украіны, Еўропы і ўсяго рэгіёну.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што хацеў бы абвясціць пра хуткі мір ужо цяпер, але пакуль не можа гэтага зрабіць. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Украіна робіць і будзе рабіць усё магчымае для дасягнення міру.

Зяленскі заявіў, што Расія магла б хутка спыніць вайну, але не жадае гэтага.

Таму, паводле яго слоў, адзіным дзейсным шляхам застаецца моцны ціск з боку міжнароднай супольнасці. Ён падкрэсліў, што ў сваёй гісторыі Расія ніколі не заканчвала войны добраахвотна — толькі пад прымусам.

Уладзімір Зяленскі таксама выказаў занепакоенасць тым, што ў свеце дагэтуль ёсць тыя, хто верыць словам Расіі. На яго думку, такая наіўнасць стварае сур’ёзную пагрозу для міжнароднай бяспекі.

Ён адзначыў, што санкцыі ўжо наносяць шкоду расійскай эканоміцы, але гэтага недастаткова. Каб вайна спынілася, ціск павінен быць максімальным: пастаўкі расійскай нафты трэба цалкам заблакаваць, заводы — спыніць, а агрэсар павінен страціць магчымасць весці баявыя дзеянні.

Зяленскі таксама падкрэсліў, што сучасная зброя ва ўкраінскіх руках стала б дадатковым доказам таго, што мір не мае альтэрнатывы.

На заканчэнне ён заявіў, што пры хуткіх і рашучых дзеяннях міжнароднай супольнасці расійскую агрэсію можна спыніць ужо ў 2026 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі1

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

За год даляр патаннеў на 16,5 працэнта1

Данія стала першай краінай у Еўропе, якая адмовілася ад дастаўкі папяровых лістоў

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі1

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць