Спорт

У Беларусі будзе новы міністар спорту

У спартовай галіне маняцца кадравыя перастаноўкі. Ужо колькі тыдняў у Мінспорту кажуць пра тое, што песенька Грыгарава сьпетая – у блізкім часе міністрам спорту й турызму можа зноўку стаць Уладзімер Макейчык, каторага больш як восем год таму А.Лукашэнка ўказам вызваліў з гэтай пасады

У спартовай галіне Беларусі маняцца кадравыя перастаноўкі. Ужо колькі тыдняў у Міністэрстве спорту й турызму кажуць пра тое, што песенька Грыгарава сьпетая – у блізкім часе міністрам спорту й турызму можа зноўку стаць Уладзімер Макейчык, каторага больш як восем год таму А.Лукашэнка сваім указам вызваліў з гэтай пасады «ў зьвязку зь пераводам на іншую работу».

Цяпер Уладзімер Макейчык працуе памочнікам у старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Канаплёва, уваходзіць у склад парлямэнцкай футбольнай каманды. Ва ўладных калідорах на просьбу нагадаць, за што Макейчыка зьнялі з пасады міністра, спачатку кажуць: «за тое, што некарэктна гуляў у футбол». І толькі потым дадаюць, што Макейчык пачаў ладзіць рамонт у міністэрстве зь пятага паверху – там акурат кабінэт міністра, і гэты факт раззлаваў Лукашэнку.

Падчас работы з Канаплёвым Макейчык спасьцігнуў ня толькі пачаткі паліткарэктнасьці. Некаторыя людзі ад спорту выказваюць меркаваньне аб тым, што акурат Макейчык, а не Грыгараў, сёньня ўплывае на шмат якія працэсы, што адбываюцца ў спартовай галіне і асабліва – у фармакалёгіі.

Выглядае на тое, што цяперашні міністар спорту й турызму Аляксандар Грыгараў не апраўдаў ускладзеных на яго спадзеваў... Многа хто мяркуе, што ён мала адпавядае на ролю лідэра спартовага ведамства. Грыгараў не палітык, ён добра працаваў, калі быў намесьнікам, які ведаў выключна пытаньнямі спорту. У спартовых колах кажуць, што Грыгарава на пасаду міністра спорту лабіяваў Канаплёў. Цяпер Канаплёў спрабуе высунуць на першыя ролі свайго памочніка і добрага прыяцеля...

Паводле інфармацыі «Беларускага партызана», разам з Грыгаравым свае пасады можа пазбавіцца памочнік Лукашэнкі ў пытаньнях фізычнае культуры й спорту, першы віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэту Генадзь Аляксеенка. Мажліва, сп.Генадзь пойдзе на падвышэньне.

Дарэчы, Грыгарава, Канаплёва, Макейчыка і Аляксеенку часьцяком бачаць разам. Дык, можа, спартовай галіною ўсё ж кіруюць не Грыгараў і Макейчык, але сьпікер ніжняе палаты парлямэнту?..

Каментары

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя15

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў3

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне1

Зяленскі: ЗША патрабуюць аддаць Данбас Расіі48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя15

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць