«Калядную краму», якая прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі, закрылі і праводзяць праверку
Нядаўна «Калядная крама», што месціцца на вуліцы Кальцова ў Мінску, пачала прадаваць серыю ёлачных шароў з партрэтамі беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў. Сярод іх былі Васіль Быкаў, Францыск Скарына, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і іншыя. Была і Ларыса Геніюш, і менавіта да яе асобы дачапіліся прапагандысты.

Паводле ліста з адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, апублікаванага даносчыцай Вольгай Бондаравай, міліцыя цяпер праводзіць праверку ў дачыненні да «Каляднай крамы».
У лісце, падпісаным кіраўніком адміністрацыі Аляксандрам Шчаковічам, гаворыцца, што ў Мінгарвыканкам паступілі электронныя звароты, дзе сцвярджалася, што супрацоўнікі «Каляднай крамы» распаўсюджваюць «матэрыялы, якія рэабілітуюць нацызм», прадаючы цацкі з партрэтам Геніюш.
У лісце напісана, што з 15 лістапада памяшканне зачынена і апячатана. Паведамляецца, што органы праводзяць праверку ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства і будуць даваць прававую ацэнку сітуацыі.

Аляксандр Шчаковіч таксама паведаміў, што ў краме нібыта выявілі парушэнні патрабаванняў пастановы Савета Міністраў, якая рэгулюе продаж асобных відаў тавараў. Краме выдалі прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў, і па стане 21 лістапада яно было выканана.
Паводле слоў чыноўніка, на сайце крамы ўжо няма прапаноў аб продажы ёлачных цацак з выявай Ларысы Геніюш.
Вядома, што крама адкрывалася пару дзён таму, але пасля зноў закрылася. У сацсетках крамы паведамляецца, што яны часова не працуюць.
Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі
Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?
Прапагандыстам удалося сарваць вечарыну памяці Ларысы Геніюш у Мінску
Перавыдалі знакамітыя ўспаміны Ларысы Геніюш пад новай назвай
Чэхія выдала сертыфікат аб грамадзянстве Ларысы Геніюш і яе мужа Янкі
Каментары