Свет22

У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі

Пакуль амерыканскі прэзідэнт крытыкуе арганізацыю за бяздзейнасць і анансуе стварэнне альтэрнатывы, у ААН называюць ініцыятыву Трампа аморфнай і нагадваюць яму пра павагу да тэрытарыяльнай цэласнасці іншых дзяржаў, у тым ліку Грэнландыі.

Фота: Eduardo Munoz / Pool Photo via AP, File

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, нягледзячы на крытыку з боку прэзідэнта ЗША, і надалей будзе кіравацца сваім Статутам, не баючыся з’яўлення магчымай альтэрнатывы. Пра гэта сказаў журналістам намеснік прадстаўніка генеральнага сакратара ААН Фархан Хак, перадае «Укрінфарм».

«Мы ясна далі зразумець, што прыкладаем усе намаганні, каб палепшыць працу ААН, каб яна эфектыўна працавала для ўсіх зацікаўленых бакоў», — адзначыў Хак.

Паводле слоў чыноўніка, ААН і надалей будзе «нястомна працаваць дзеля міру з поўнай павагай да міжнароднага права і прыкладаць усебаковыя намаганні для ліквідацыі першапрычын канфліктаў, каб забяспечыць устойлівыя рашэнні для дасягнення міру».

Што тычыцца анансаванай Трампам Рады міру, ён заўважыў, што на сёння гэта аморфная структура — «з пункту гледжання таго, што яна будзе рабіць».

Намеснік прадстаўніка нагадаў, што шматлікія арганізацыі, рэгіянальныя структуры, абарончыя альянсы суіснавалі з ААН на працягу 80 гадоў.

У той жа час ён указаў, што рашэнне аб стварэнні Рады міру для працы ў Газе ўхваліў Савет Бяспекі ААН. «І мы, вядома, працягваем прытрымлівацца гэтай рэзалюцыі, — сказаў Хак. — Што будзе ў будучыні? Пабачым».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ААН не турбуецца праз з’яўленне новых арганізацый і працуе ў адпаведнасці са сваёй праграмай і Статутам. У арганізацыі «багатая гісторыя дасягненняў і шырокі набор мандатных задач, якія мы пастаянна выконваем», адзначыў намеснік прадстаўніка.

Адносна заяў Трампа пра Грэнландыю Хак падкрэсліў: «Мы далі зразумець, што чакаем ад усіх дзяржаў захавання Статута ААН, у якім, вядома, замацавана павага да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў-членаў, і мы працягнем на гэтым настойваць».

Таксама ён паінфармаваў, што генеральны сакратар Антоніу Гутэрыш праз хваробу не паехаў у Давос і працуе дыстанцыйна.

Раней Трамп заявіў, што створаная ім Рада міру можа ў будучыні замяніць Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, якую прэзідэнт ЗША раскрытыкаваў за неэфектыўнасць у спыненні войнаў.

Каментары2

  • Украінскі аглядальнік
    22.01.2026
    Ніводная прыстойная краіна не павядзецца на трампаўскія казкі пра "барацьбу за мір." Чалавек, які выступае за мір толькі таму, што хоча атрымаць Нобеля, не выклікае ніякага даверу і падаецца крывадушнаю амаральнаю істотаю.
  • Звычайны Чалавек
    22.01.2026
    Не разумею чаму Рада Міру Трампа з Пуціным і Лукашэнкам нечым горшая за Раду Бяспекі ААН з тым жа Пуціным і таварышам Сі.
    Трамп проста ускрывае ўсю хлуслівасць і крывадушнасць сучаснага свету.
    Еўропа яго дык наогул заслужыла.

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты30

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?41

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках4

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца71

У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі7

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё месцазнаходжанне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць