Грамадства11

Ці можа начальнік прымусіць прыбіраць снег? Адказвае юрыст

«Начальнік у працоўны час у добраахвотна-прымусовым парадку адпраўляе чысціць снег каля вытворчасці. Гэта ўвогуле законна?» — спытаў рэдакцыю «Аргументы і факты» чытач з Магілёва. 

Фота: LookByMedia

Адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў распавёў «АіФ», што не, гэта не законна: згодна з Працоўным кодэксам (арт.132), адцягваць супрацоўнікаў ад іх прамых абавязкаў для ўборкі тэрыторыі забаронена.

Калі ў вашай службовай інструкцыі або кантракце не прапісаны абавязак прыбіраць снег, наймальнік не мае права гэтага патрабаваць (арт.20 ПК).

Прыцягнуць да такой працы могуць толькі ў выпадку вытворчай неабходнасці (напрыклад, снег можа прывесці да спынення станкоў) або калі гэта выразна прапісана ў калектыўнай дамове вашай арганізацыі.

Важны момант — некаторыя віды работ, напрыклад ачыстку дахаў, карнізаў будынкаў і збудаванняў ад снегу і наледзі, могуць рабіць толькі спецыялісты з допускам. Звычайным супрацоўнікам гэта рабіць забаронена!

Каментары1

  • 01.02.2026
    Гражданин начальник может всё.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць