Памёр біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі
Біскупу Казіміру было 80 гадоў. Ён быў найстарэйшым каталіцкім біскупам Беларусі, паведамляе Katolik.life.

8 лютага адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец, які шмат гадоў служыў Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі.
Паводле інфармацыі вернікаў, раніцай у гэты дзень ён яшчэ адпраўляў нядзельную святую Імшу ў Гомелі, дзе жыў апошнія гады пры касцёле.
Затым яму стала блага, іерарха даставілі ў рэанімацыю, але ў хуткім часе ён пайшоў з жыцця.
Біскупу Казіміру было 80 гадоў, свой апошні дзень нараджэння ён адзначаў 5 траўня 2025 году. Ён быў найстарэйшым каталіцкіх біскупам Беларусі.
Каментары
Супакою ягонай Душы