Яўгенія Сугак расказала, ці яна застаецца працаваць у штабе Бабарыкі
Вядучая Яўгенія Сугак у 2020 годзе была ў штабе Віктара Бабарыкі і дапамагала арганізоўваць партыю «Разам». Яна ж прыдумала вядомы лозунг Марыі Калеснікавай «даўбіць-даўбіць-даўбіць». Ці яна цяпер, пасля вызвалення Бабарыкі і Калеснікавай, будзе ў штабе?

«Зараз я б сказала, што я сябрую са штабам Бабарыкі, што я магу з імі аб чымсьці размаўляць, магу даваць нейкія парады, магу не даваць. То бок я не хачу, каб мяне запісвалі ў нейкі вельмі жорсткі камітмент таго, што я ўнутры штаба Бабарыкі. Бо ў першую чаргу я незалежны журналіст», — адказала Сугак у ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае».
Яўгенія таксама патлумачыла сваю пазіцыю наконт нармалізацыі сітуацыі і перамовы з Лукашэнкам.
«Калі мы не можам змяніць зараз наяўнасць дзеда ў краіне — а мы не можам змяніць яго наяўнасць — то, можа, мы можам змяніць яго канфігурацыю.
І рэч не пра яго гуманнасць ці міласэрнасць, а рэч пра яго рацыяналізм і прагматызм. І калі некаторыя еўрапейскія ці амерыканскія палітыкі возьмуць сваёй місіяй, напрыклад, (…) паспрабаваць нармалізаваць Лукашэнку, каб зрабіць нейкія добрыя рэчы для беларусаў — каб пашпарты можна было атрымліваць у амбасадзе, каб можна было прыехаць дадому і не атрымаць за гэта два гады, каб можна было ездзіць на нейкіх электрычках да Варшавы ці Вільні, — то чаму не?»
Сугак дадае, што нармалізацыі хочацца, каб ахвяр было менш.
Закрылася ютуб-шоу Сугак «Мне таксама не падабаецца»
Сугак расказала, як у Берліне сусед выклікаў на яе паліцыю
«Ад вобразу тусоўшчыцы я не адмыюся». Шчырая гутарка з Яўгеніяй Сугак пра асабістае, тэксты для Калеснікавай і праклён беларускіх медыя
«На першым спатканні я б прапанавала ўсім жанчынам плаціць самастойна»
Каментары