Свет22

«Першы раз чую». Зяленскі пракаментаваў інфармацыю, што нібыта абвесціць выбары 24 лютага

Брытанскае выданне Financial Times паведаміла, што ва Украіне нібыта пачалі рыхтавацца да правядзення прэзідэнцкіх выбараў і рэферэндуму адносна мірнай дамовы з Расіяй. Паводле звестак газеты, абвяшчэнне выбараў магло б адбыцца 24 лютага — у гадавіну пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Аднак у камандзе прэзідэнта Украіны заявілі Украінскай службе Бі-бі-сі, што пакуль у краіне няма гарантый бяспекі, ніякіх абвяшчэнняў пра выбары не будзе.

Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН

Увечары гэта асабіста пацвердзіў і Уладзімір Зяленскі.

«Першы раз чую пра гэта. Раніцай прачытаў у FT, цяпер чую ад вас. Да выбараў мы прыйдзём тады, калі будуць гарантыі бяспекі. Я ўжо казаў: будзе спыненне агню — будуць выбары. Гэта пытанне бяспекі», — адзначыў прэзідэнт Украіны, адказваючы на пытанні журналістаў у чаце Офіса прэзідэнта.

Ён таксама падкрэсліў, што ніколі не стаў бы абвяшчаць выбары 24 лютага, бо гэта вельмі трагічная і сімвалічная дата для краіны: чатыры гады вайны і вялікія чалавечыя страты.

Паводле інфармацыі Financial Times, адміністрацыя Дональда Трампа нібыта заклікае Кіеў правесці выбары і рэферэндум да 15 мая, інакш Украіна можа страціць прапанаваныя ЗША гарантыі бяспекі. Выданне спасылаецца на ананімныя ўкраінскія і заходнія крыніцы.

У Крамлі таксама адрэагавалі на публікацыю. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што пакуль рана рабіць высновы і варта арыентавацца на афіцыйныя заявы, а не на інфармацыю са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Financial Times адзначае, што правядзенне выбараў стала б палітычным паваротам для Зяленскага, які раней заяўляў, што галасаванне немагчымае падчас ваеннага становішча, калі частка тэрыторыі акупаваная, а мільёны грамадзян вымушаныя пакінуць свае дамы.

Паводле СМІ, пытанне выбараў і мірных дамоўленасцяў залежыць ад шэрагу фактараў, у тым ліку ад магчымых перамоў з Расіяй. Сам Зяленскі раней падкрэсліваў, што Украіна не гатовая ісці на тэрытарыяльныя саступкі і «будзе стаяць там, дзе стаіць».

Каментары2

  • журналистская кухня
    12.02.2026
    "Выданне спасылаецца на ананімныя ўкраінскія і заходнія крыніцы."
    Выпускнику журфака в первый день работы поручили написать статью. Парень мучительно думает, как начать. Мимо проходит опытный коллега.
    - Помогите, пожалуйста, не знаю как начать, о чём писать!
    - Да ничего сложного. Пишешь:"Из достоверных источников стало известно, что..." и дальше пишешь всё, что на ум взбредёт, любую бредятину.
  • подготовка в разгаре
    12.02.2026
    Подготовка к выборам в самом разгаре. Иначе, зачем разгонять ГУР Буданова (проводить оптимизацию по- ермаковский), утилизировать иностранных добровольцев, ликвидируя их подразделения, а их разбрасывать в другие, в качестве штурмовиков, плодить десятки фейковых, информационных ресурсов от имени известных и авторитетных людей Украины ?
    Трамп торопится, Зеленский, в треугольнике Трамп, - Путин, -Зеленский - самое слабое звено с точки зрения Трампа. Трамп играет на стороне Путина и в своих, личных интересах, на кону 12 триллионов долларов от Путина, за решение вопроса по украинским территориям в пользу Путина, за спасение экономики России, а значит режима Путина внутри России, да надо придти к промежуточным выборам в США - миротворцем.
    И да, Путин выжимает по-максимуму, проанализируйте объёмы военной помощи при Байдене, количество неизбирательных ударов по Украине при Байдене и теперь, при Трампе. Разница в три-четыре раза ( договорённости и дух Анкориджа в действии).

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць