Усяго патроху33

У Новай Зеландыі адчынілася першая бясплатная прадуктовая крама

У сталіцы Новай Зеландыі горадзе Велінгтан адкрылася эксперыментальная харчовая крама. Сярод багатага выбару хлебабулачных, кандытарскіх, мясных і рыбных вырабаў, гародніны і садавіны пакупнік не знойдзе цэннікаў, бо тавары адпускаецца тут абсалютна бясплатна.

Паводле словаў ініцыятара дабрачыннай акцыі, а па сумяшчальніцтве мастачкі Кім Патан, асартымент крамы даволі разнастайны. «Рэч у тым, што ўсе тавары паступаюць на паліцы з іншых супермаркетаў, — распавяла Патан.

—Іншымі словамі, гэта рэшткі, якія не паспяваюць прадаць да заканчэння тэрміну прыдатнасці. Напрыклад, пякарні пры буйных гандлёвых кропках штодня прадукуюць вялікую колькасць хлебабулачных вырабаў, а нерэалізаваную за дзень прадукцыю затым даводзіцца выкідваць. Аналагічная сітуацыя ўзнікае з агароднінай і садавінай, бо яны хутка псуюцца, малочнымі вырабамі. Такім чынам, мы адразу робім дзве добрыя справы: дапамагаем маламаёмасным і імкнемся да памяншэння адкідаў», — заўважыла Патан.

«На дзіва ідэя была з энтузіязмам успрынята прадпрымальнікамі, — дадала Кім Патон. — Мы гатовыя супрацоўнічаць не толькі з харчовымі крамамі, але і рэстаранамі, фермерамі». Пры гэтым яна падкрэсліла, што незвычайная крама будзе працаваць шэсць дзён на тыдзень з 10 раніцы — да 6 вечара цягам двух тыдняў.

Ці маюць бясплатныя крамы будучыню, пакажа час, — лічыць Патан. — Спадзяюся, што ініцыятыва прынясе свой плён».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Новы фаварыт знакамітасцяў у пагоні за даўгалеццем: ін’екцыі пептыдаў5

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку6

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў4

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах5

Ксенія Сітнік стала мамай12

«Гляджу на твае дзеянні і пытаюся сябе: куды дзеўся той Віктар?» Віктар Юшчанка напісаў адкрыты ліст да Віктара Орбана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць