Грамадства

Сёння — Міжнародны дзень абароны дзяцей

Ён быў заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын.

У 1959 годзе ААН прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе Генеральная асамблея ААН зацвердзіла Канвенцыю аб правах дзіцяці, якую падпісала 191 краіна. Гэты дакумент з’яўляецца адным з прызнаных міжнародных пагадненняў па правах чалавека.

Канвенцыя стала адным з першых міжнародных актаў, да якіх далучылася суверэнная Рэспубліка Беларусь, — гэта адбылося ў 1991 годзе. На аснове канвенцыі ў 1993 годзе быў прыняты закон »Аб правах дзіцяці» — першы такі дакумент у краінах СНД. Беларусь таксама далучылася да факультатыўных пратаколаў Канвенцыі аб правах дзіцяці, якія тычацца ўдзелу дзяцей ва ўзброеных канфліктах, гандлю дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі.

У Беларусі жыве больш за 1.785.000 дзяцей.

Паводле звестак Мінадукацыі, у 2009 годзе было афіцыйна прызнана, што 19.472 дзіцяці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (у 2008 годзе — 16.310). Сацыяльна небяспечным лічыцца становішча, пры якім дзіцяці ў сям’і пагражае фізічнае, псіхалагічнае, сексуальнае насілле або неналежны догляд. Пад дзяржаўную апеку летась трапілі 3.838 дзяцей — на 417 менш, чым у папярэднім годзе.

Статыстыка паказвае, што здаровых дзяцей у краіне становіцца ўсё менш.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, адзначаецца тэндэнцыя росту захворванняў у школьнікаў, асабліва ў падлеткаў 15—17 гадоў, расце колькасць хранічных хвароб у школьнікаў. Разам з тым дзіцячая смяротнасць у Беларусі застаецца самай нізкай сярод краін СНД: у 2009 годзе гэты паказчык складаў 4,7 на тысячу народжаных жывымі.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацабароны, на пачатак 2010 года сістэмай дзяржаўных дапамог было ахоплена амаль 450 тыс. дзяцей (25% ад іх агульнай колькасці). У 2009 годзе ў параўнанні з папярэднім сярэднямесячныя памеры дапамог на дзяцей выраслі на 14,5%.

1 студзеня 2010 года памер дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў павялічаны да 100% бюджэту пражытачнага мінімуму — з 1 мая ён складае 266.230 рублёў.

Паводле вынікаў апошняга даследавання арганізацыі «Выратаваць дзяцей» (Save The Children), якое вызначае ўмовы для спрыяльнага мацярынства, Беларусь займае 33‑е месца сярод 160 краін у штогадовым рэйтынгу Mother’s Index. Пры вызначэнні рэйтынгу прымаюцца да ўвагі такія фактары, як здароўе і матэрыяльны дастатак жанчын і дзяцей, адукацыя і эканамічны статус. Для параўнання: Расія ў рэйтынгу знаходзіцца на 38‑м месцы, Украіна — на 39‑м.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі23

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі23

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць