Свет11

Прыднястроўе папрасілася ў саюз Беларусі і Расеі

Расейская дзярждума гатова прызнаць вынікі выбараў. Беларусь пакуль маўчыць

Прэзыдэнт непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Ігар Сьмірноў заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Ціраспалі 21 верасьня, што па выніках мясцовага рэфэрэндуму былі дасланыя дакумэнты на ўваходжаньне гэтай дзяржавы ў саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі. Праўда, сп. Сьмірноў заявіў, што «будучы непрызнанай рэспублікай, Прыднястроўе ня мае на гэта права». Але прэзыдэнт адзначыў, што ягоная рэспубліка мае намер дабіцца незалежнасьці і захаваць яе ў рамках Саюзнай дзяржавы – бо рэфэрэндум праводзіўся не аб уступленьні, але аб незалежнасьці рэспублікі.

У той жа час Ігар Сьмірноў прызнаў, што Прыднястроўе ня можа адбыцца без удзелу Расеі. «Мы абіраем Расею, паколькі яна была арыентырам і для нашых продкаў».

Паводле афіцыйных зьвестак, на рэфэрэндуме 17 верасьня 97,1% выбарцаў прагаласавалі за незалежнасьць і выказаліся за саюз з Расеяй.Эўразьвяз і ЗША вынікі рэфэрэндуму не прызналі. Расейская дзярждума гатова прызнаць вынікі выбараў. Беларусь пакуль маўчыць.

Прыднястроўе – тэрыторыя Малдовы, што ляжыць пераважна па левы бок ракі Днестар (Ністру) і з 1918 г. знаходзілася ў складзе СССР. Тады была ўтворана так званая Малдоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, ужо да другой вайны цалкам зрусіфікаваная.

Іншая частка сёньняшняй Рэспублікі Малдова (гістарычная вобласьць Бесарабія) уваходзіла ў склад Румыніі, і была акупавана СССР у 1940 г. Палова гістарычнай Малдовы зьяўляецца ўсходняй часткай Румыніі (гарады Ясы (Яш), Васлуў, Бэкэу).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць