Грамадства

Маладафронтаўца Цянюту пакаралі дзесяццю суткамі гаўптвахты

Актывіст міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Андрэй Цянюта, які служыць у часцях ваенна‑паветранай абароны ў Віцебску, пакараны дзесяццю суткамі гаўптвахты за парушэнні падчас нясення службы.

Як паведаміў лідэр «МФ» Зміцер Дашкевіч, 29 чэрвеня Цянюта павінен быць дастаўлены ў Мінск для адбывання пакарання. Пакуль невядома, за што канкрэтна пакараны маладафронтавец. «У яго былі вялікія праблемы з кіраўніцтвам часці, — сказаў Дашкевіч. — У прыватнасці,

Цянюта сам патрабаваў для сябе альтэрнатыўнай службы, і пад яго ўплывам яшчэ трое байцоў часці напісалі заяву з патрабаваннем альтэрнатыўнай цывільнай службы».

Акрамя таго, паводле слоў Дашкевіча, сяржант Цянюта аддаваў загады таварышам на беларускай мове, што таксама не віталася кіраўніцтвам часці.

Дашкевіч звярнуў увагу на тое, што ўмовы на гаўптвахце «горшыя, чым у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, — там нават забаронена перадаваць перадачы».

Андрэй Цянюта быў прызваны ў армію восенню 2009 года. Спачатку маладзёжнага актывіста прызналі непрыдатным да службы ў арміі з‑за высокай ступені скаліёзу, аднак затым накіравалі на дадатковае абследаванне і прызналі прыдатным да вайсковай службы.

Цянюта звяртаўся ў суд Савецкага раёна Гомеля з іскам да ваенкамата. Ён прасіў прыпыніць яго прызыў, пакуль не будзе пацверджана законнасць яго адлічэння з Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі, студэнтам якой ён з’яўляўся. Суд адхіліў іск.

Маладзёжны актывіст прасіў ваенкамат накіраваць яго на альтэрнатыўную службу, але просьба не была задаволена.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі2

Дзмітры Круты расказаў, колькі ў Беларусі працоўных мігрантаў2

У Барысаве арыштавалі Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага4

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных42

Ушакоў дапусціў вывад расійскіх войскаў з Данбаса7

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка10

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць