Каханне і сэкс88

5 дурных міфаў пра сэкс

1. Заўсёды можна палепшыць якасць сваіх адчуванняў. Гэта вялікая аблуда ХХ-га стагоддзя. Пасля сэксуальнай рэвалюцыі нам уганяюць у вушы пра сэкс без перапынку і асалоду без межаў. Нам даводзяць, што заўсёды можна палепшыць, аптымізаваць, паспрабаваць новыя прыстасовы, дасягнуць новых нязнаных перажыванняў. Прыўлашчванне падобных думак можа мець якраз адваротны ўплыў, зрабіцца прычынай засмучэнняў і разчараванняў… Калі паляпшаць сэкс — дык у межах магчымасцяў, якія ва ўсіх людзей розныя, і гэта нармальна.

2. Сэкс — суцэльная генетыка. Некаторыя шанавальнікі тэорыі эвалюцыі цвердзяць, што любошчы напрасткі звязаныя з працягам роду, якая ў сваю чаргу звязаная з прагай чалавечага роду выжыць. Усё гэта, маўляў, і тлумачыць, што мужчынская сэксуальнасць досыць агрэсіўная, а жаночая — пабочны прадукт жадання нарадзіць. Так, сапраўды, у сэкса ёсць генетычны складнік, але ніхто не сказаў, што ён адзіны. Нашая сэксуальнасць выкліканая таксама псіхалагічнымі і сацыяльнымі прычынамі. Гэта добра відаць на сэксуальных разладах, калі яны ўзнікаюць у выніку псіхалагічнай траўмы, або нават духоўнага крызісу. Мы ж прайшлі доўгую дарогу, перш чым перасталі быць першабытным ў чалавеку разумнага і былі засяроджаныя на выжыванні.

3. Сэкс на пляжы — верх усіх вярхоў. Любошчы ў публічным месцы — пашыраная фантазія як мужчына так і жанчын, а пляж узначальвае хіт-парад самых жаданых месцаў для атрымання сэксуальнай асалоды. Пра тое сцвярджаюць шматлікія сацыялагічныя апытанні, праведзеныя сярод сэкс-летуценнікаў. Што ж адбываецца насамрэч? Пляж — ці не найгоршае месца для ўвасаблення тых мрояў. Па-першае, пясок. Галізна на пляжы азначае, што пясок праточыцца ва ўсе адтуліны. І акрамя звычайнага забруджвання пляжныя любошчы часам вядуць да заражэнне ўнутраных органаў. Плюс непрыемная казытлівасць. А яшчэ пясок, які трапіў у прэзерватыў, можа хутка і лёгка парваць гуму падчас церці. І нязручна, ой як нязручна без звыклай канапы і бялізны!

4. Калі эякуляцыя адбываецца звонку, зацяжарыць немагчыма. Падмурак гэтага міфа: сперматазоіды засталіся звонку — апладнення быць не можа ніякім чынам. Памылка! Насамрэч жа чалавецтва здзівілася бы, калі б палічыла, колькі дзетак нараджаецца ў выніку такога псеўдабяспечнага сэксу. Рэч у тым, што яшчэ да вывяржэння чэлес вылучае адмысловую вадкасць, якая дзейнічае ў якасці шмаравідла. Нават невялікая колькасць гэтага рэчыва змяшчае сперматазоіды, якіх хапіла б на абласны цэнтр. Такія любошчы — хутчэй расійская рулетка, дзе гулец мае не абы-якія шанцы дастаць кулю.

5. Ад сэксу падчас месячніцы не зацяжарыш. Падмуркам гэтага міфа з’яўляецца той факт, што падчас рэгулаў жаночае цела цалкам пазбаўляецца ад яйцаклетак. У прынцыпе гэта так, але трэба прыгадаць, што мужчынскае насенне часам можа пражыць цэлым і жывым у маціцы некалькі дзён. А яшчэ здараецца, што ў некаторых жанчын утварэнне новых яйцаклетак адбываецца перад крывацёкам.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая39

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў новы серыял — галоўная тайна ў ім звязаная з Беларуссю5

Украіна негалосна расфарміравала Інтэрнацыянальны легіён — замежнікаў адпраўляюць у штурмавікі15

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб6

Чыноўнікі ад турызму мараць пра стварэнне «Залатога кальца Саюзнай дзяржавы»4

Каталіцкі біскуп максімальна ўзнёсла ўславіў «Год беларускай жанчыны»6

Беларуская чыгунка вяртае польскія цягнікі на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам2

Дураў пра абмежаванне Тэлеграма: Не ўдалося Ірану — не ўдасца і Расіі25

Калеснікава: Крым — украінскі, Пуцін пачаў вайну, кіраўніцтва Беларусі таксама вінаватае66

Лосік: Гэбіст назваў Азаронка неадэкватным13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая39

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць