Музыка88

Новы скандал вакол «Чароўнага трусіка»

Містычны хіт Юры Дземідовіча ізноў у цэнтры ўвагі. На дэбютным альбоме 13-гадовага спевака пад назвай «Кто бы вы думали?!" аўтарам беларускага мікса гэтай песні пазначаны Яраслаў Глушакоў, сын кіраўніка хору, дзе спявае Юра. Перакладчык песні на беларускую мову, паэт Сяргей Балахонаў гэтым фактам збянтэжаны.

Беларуская версія «Волшебного кролика» была зроблена для праекта «Тузін. Перазагрузка», дзе вядомыя айчынныя выканаўцы перапявалі свае творы на роднай мове. Пераклад песні зрабіў папулярны беларускі паэт і блогер Сяргей Балахонаў. Але на альбоме Юры Дземідовіча «Кто бы вы думали?!" яго прозвішча не згадалі.

Мастацкі кіраўнік Юры — Уладзімір Глушакоў тлумачыць, што для запіса песні з альбому быў скарыстаны іншы пераклад — яго сына Яраслава. «Мы стварылі іншы пераклад, больш зручны і правільны з вакальнага пункту гледжання», — кажа Уладзімір.

«Усё гэта нагадвае сітуацыю са студэнцкай курсавой работай, калі нядбалы студэнт бярэ з сеціва нешта гатовенькае, трошачкі перароблівае і выдае потым за сваё. Я перакананы, што тэкст «Чароўны кролік», які Яраслаў Глушакоў лічыць сваім аўтарскім перакладам тэксту «Волшебный кролик», насамрэч з’яўляецца не самастойным, а толькі рэдакцыяй майго перакладу «Чароўны трусік», — кажа Сяргей Балахонаў. Паэт кажа, што не мае матэрыяльных прэтэнзий, але хацеў бы, каб сітуацыя была выпраўлена, і яго суаўтарства было прызнана публічна.

«Мы зарэгістравалі як арыгінал, так і гэтую версію ва ўпраўленні інтэлектуальнай уласнасці. Аўтарам арыгінала ёсць Юрый Дземідовіч, аўтарам мікса — Яраслаў Глушакоў. Але мы не хацелі б псаваць адносіны з Сяргеем Балахонавым. І рады запрасіць яго на наш канцэрт», — адказвае на гэта кіраўнік спевака.

Каментары8

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць