Меркаванні1414

«Комсомольская правда»: Пасля такога кіно ідуць страляцца

Шок ад «Хроснага бацькі» адбыўся ў першую чаргу ў Расеі, піша «Комсомольская правда».

Канал НТВ паказаў у нядзелю ўвечары фільм, мякка кажучы, сенсацыйна-скандальны, пра беларускага кіраўніка — «Хросны бацька» — акурат перад ратыфікацыяй пагаднення аб стварэнні Мытнага саюза Расеі — Беларусі — Казахстана ў Астане.

Фільм — жорсткі, Лукашэнка ў ім паказаны хітрым і нават жорсткім чалавекам, які фізічна распраўляецца са сваімі апанентамі. Пасля такіх сцэн альбо ідуць страляцца пад сцягам, альбо згараюць з сораму. Лукашэнка не зрабіў ні тое, ні другое. Прыляцеў у сталіцу Казахстана і падпісаў дакументы, ад якіх раней усяляк адмаўляўся, спрабуючы ў чарговы раз выгандляваць ільготы.
Аналітыкі адразу загаварылі пра тое, што Лукашэнку загналі ў кут і ў яго больш няма аргументаў ні для сваёй абароны, ні тым больш для нападу, піша «Комсомольская правда».

За яго адгукнуліся ў амбасадзе Беларусі ў Расеі, заявіўшы, што «такая дыскрэдытацыя прэзідэнта краіны ў расейскіх СМІ не будзе спрыяць развіццю сяброўскіх адносін паміж нашымі краінамі». Сапраўды, адносіны і так не ахці якія, вось толькі тычацца яны непасрэдна беларускага прэзідэнта, але ніяк не беларускага народа.

У самой Беларусі вобраз Лукашэнкі ў фільме «Хросны бацька» быў пазнавальным, там не асабліва здзівіліся рэанімаваным падзеям пачатку 90-х, калі ён умацоўваўся ва ўладзе.
А зніклых без вестак палітычных апанентаў не могуць знайсці да гэтага часу. Памятаюць там і дубінкі, якімі ўмацоўваўся таталітарны рэжым Лукашэнкі падчас разгону дэманстрацыяў.

Шок ад «Хроснага бацькі» адбыўся ў першую чаргу ў Расеі, дзе раней у Лукашэнкі быў вобраз гэткага крыху нахабнага хитровакі, які наягорвае расейскіх палітыкаў. Дый сіротаў і ўбогіх (Лукашэнка аматар прыкінуцца бедным прэзідэнтам небагатай краіны) у Расеі шкадуюць і ім спачуваюць. Так, фільм для многіх расейцаў не проста стаў нагодай для расчаравання, але і прымусіў задумацца пра лёс Беларусі, якой кіруе такі «бацька».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць