Эканоміка33

Пяты танкер з венесуэльскай нафтай прыбудзе праз Эстонію

Сыравіну з яго скіруюць на «Нафтан», а не ў Мазыр.

Па інфармацыі ЗАТ» Беларуская нафтавая кампанія «і эстонскага порта Мууга, чарговая партыя венесуэльскай нафты ў аб’ёме 80 тыс.т будзе пастаўлена ў Беларусь транзітам праз Эстонію ў трэцяй дэкадзе ліпеня.

Венесуэльская нафта, якую даставяць пятым танкерам ў эстонскі порт, будзе перапрацаваная на ААТ «Нафтан». Папярэднія пастаўкі нафты з Венесуэлы ў Беларусь ажыццяўляліся праз Адэскі порт і прызначаліся для перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ.

Пасля таго, як венесуэльская нафта будзе пастаўлена ў эстонскі порт, яе трэба зліць у ёмістасці. Пасля гэтага пачнецца пагрузка на чыгуначны транспарт. Нафту перавязуць цыстэрнамі. БЧ плануе задзейнічаць для гэтага 22–23 чыгуначных саставаў. Час перавозкі вуглевадароднай сыравіны па чыгунцы ў Беларусь з Эстоніі будзе меншым, чым з Украіны. Калі паміж Адэсай і Мазыром адлегласць каля 1051 км, то паміж портам Мууга і Наваполацкам — 850 км.

Пакуль не вядома, ці будзе венесуэльская нафта і ў далейшым пастаўляцца ў Беларусь праз эстонскі порт.

Пагадненне аб пастаўках венесуэльскай нафты ў Беларусь была падпісаная ў сакавіку бягучага года. Паводле дамоўленасцяў прэзідэнтаў дзвюх краін, агульны аб’ём яе пастаўкі павінен скласці за 12 месяцаў каля 4 млн.т. Першая партыя вуглевадароднай сыравіны з Венесуэлы (80 тыс.т) была дастаўлена ў марскі порт Адэсы ў канцы красавіка бягучага года. З Адэсы нафту перавезлі на Мазырскі НПЗ.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА7

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА7

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць