Каханне і сэкс

Усё пра герпес

Усё пра вірус, які як учэпіць, дык не адчэпіцца

Шмат страхаў, забабонаў, грамадскіх стыгмаў цягнецца за гэтай хваробай. Мы паспрабуем улагодзіць грамадскую ўстрывожанасць. Усё пра вірус, які як учэпіць, дык не адчэпіцца.

Вірус герпесу, віруснае захворванне з уласцівым сыпам булдыркоў, пашкоджвае пераважна слізістую рота і полавыя органы. Герпесу папярэднічаюць млявасць, дрыжыкі, апаленне скуры, сверб. Заражэнне адбываецца ў выніку кантакту слізістай з вірусам, калі наша слізістая дакранаецца да заражанага чалавека. Вірус не пранікае праз здаровую непашкоджаную скуру, але гэтага нельга сказаць пра хворую або падрапаную скуру.

1. Падчас заражэння вірус памножыцца ля ўваходу, адтуль праз нервы трапіць у хрыбціну і застанецца там у "прыспаным стане" на няпэўны час, на месяцы ці нават гады. 95% выпадкаў заражэння праз слізістую рота і 70 % праз полавыя органы адбываецца незаўважна, без усякіх слядоў. Іншымі словамі, вы можаце не ўведаць, што заразіліся, і калі хвароба праявіцца, не спяшайцеся вінаваціць вашага цяперашняга партнёра.

2. Не панікуйце заўчасна. Стан хворага нічым не розніцца ад яго стану год ці два таму, калі ён толькі заразіўся. Да жалю, вірус застанецца ў вас назаўсёды, аднак ён застанецца тым жа вірусам, хіба што цяпер вы будзеце пра яго ведаць. Схадзіце да лекара - вылекаваць хваробунельга, аднак суняць - так.

3. Заражэнне герпесам адбываецца падчас наўпроставага кантакту з носьбітам хваробы. Паколькі вірус вельмі адчувальны да вонкавых ўмоваў, амаль няма прэцэдэнтаў заражэння ад прадметаў, у тым ліку праз бялізну, посуд ці ўнітаз. Вірус не любіць хлор, таму ваду з басейнаў таксама выключаем.

4. Адсотак заражэння ў параў, калі адзін з партнёраў хворы на герпес, складае 10% у мужчын, і 17% у жанчын. У заходніх краінах герпес на другім месцы па полавых хваробах – 30% сярод дарослага насельніцтва. Важна зазначыць, што сярод мужчын – носьбітаў хваробы, якія перажылі сапраўднае абвастрэнне і ведаюць пра існаванне хваробы, 20% ніколі не ведалі прыкметаў хваробы. Большасць носьбітак (60%) адкрылі ў сябе ранкі, але не зразумелі, што гэта герпес. Выснова: кожны раз, калі вы выяўляеце падазроную больку (раздражненне, боль, выдзяленні, пякучку), варта праверыцца ў доктара.

5. Факт таго, што вы хворы на герпес, то бок носьбіт хваробы, не абароніць вас ад дадатковага заражэння. Таму легкадумнасць убок і заўсёдная асцярожнасць!

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Наўседам12

Уладальніцай першай жаночай паляўнічай прэміі стала жонка Ігара Шуневіча27

Літва не будзе прапускаць беларускі калій праз Клайпеду, нягледзячы на адмену санкцый ЗША31

Бабарыка і Калеснікава пагаварылі з Інгай Ругінене і заклікалі Літву «далучыцца да дыпламатычных намаганняў ЗША» і «не прапусціць акно магчымасцей»36

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім16

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да мірнага плана, які будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса6

Чатырохгадовая дзяўчынка ў Барысаве ў дзіцячым садку зламала руку, спрабуючы рабіць «кола»

З 2026 года ў Беларусі істотна падаражэе шэраг аўто папулярных кітайскіх марак1

Чаму неба над «Мінск-Светам» дзіўна зіхаціць? ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць