Свет11

Парэшткі Вячаслава Чарнавола эксгумуюць

Генеральная пракуратура Украіны мае намер эксгумаваць парэшткі загінулага ў ДТЗ у 1999 годзе лідэра нацыянальна-дэмакратычнай партыі «Народны Рух Украіны» Вячаслава Чарнавола, каб праверыць версію аб забойстве палітыка. Аб гэтым 22 ліпеня паведаміў генпракурор Украіны Аляксандр Мядзведзька.

25 сакавіка 1999 Вячаслаў Чарнавол і ягоны кіроўца Яўген Паўлаў на аўтамабілі «Таёта» сутыкнуліся з аўтамабілем КАМАЗ на пятым кіламетры трасы Барыспаль — Залатаноша. Абодва загінулі на месцы здарэння. В.Чарнавол быў пахаваны на цэнтральнай алеі Байкоўскіх могілак у Кіеве. Праводзіць яго ў апошні шлях 29 сакавіка 1999 года сабралася больш за 200 тысяч чалавек з усіх куткоў Украіны.

Ужо на наступную раніцу пасля гібелі палітыка тагачасны міністр унутраных спраў Юры Краўчанка, не чакаючы папярэдніх вынікаў следства, заявіў, што лідэр НРУ і ягоны кіроўца загінулі ў выніку ДТЗ і што «версія замаху на Вячаслава Чарнавола як прычына яго смерці нават не разглядалася». У 2000 годзе адзін са сведкаў здарэння, які ў той момант знаходзіўся ў кабіне самазвала — Іван Шалом — нечакана памёр ад сардэчнага прыступу.

Прадстаўнікі НРУ з самага пачатку называлі гібель свайго лідэра палітычным забойствам. Тым не менш, справа аб гібелі Вячаслава Чарнавола была закрытая ўжо ў чэрвені 1999 года. Расследаванне аднавілася 27 сакавіка 2001 года, але неўзабаве зноў была спынена.

У сакавіку 2005 года дэпутаты Вярхоўнай рады ад НРУ звярнуліся да прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі з просьбай аднавіць расследаванне справы. 4 красавіка 2005 года следчыя дзеянні былі адноўленыя тагачасным генэральным пракурорам Святаславам Піскуном, былі сабраны дадатковыя матэрыялы, але пасьля адстаўкі Піскуна 14 кастрычніка 2005 расследаванне зноў спынілася. У жніўні 2006 года яно было зноў адноўлена.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць