Навука і тэхналогіі44

Беларусы прасоўваюць мову ў Google

Праверка беларускага правапісу ў Google Chrome цяпер не праблема.

Праверка беларускага правапісу ў Google Chrome цяпер не праблема.

Мінскі праграміст Аляксей Сакалоў прыстасаваў беларускамоўныя слоўнікі праверкі правапісу да браўзера ад вядомага інтэрнэт-пашукавіка.

У распрацоўцы праграміст абапіраўся на слоўнікі, што выкарыстоўваюцца ў браўзеры Mozilla Firefox. Аляксей зрабіў іх зразумелымі для браўзера Chrome і накіраваў прапанову выкарыстоўваць напрацоўку ў афіцыйных выданнях праграмы да кіраўніцтва Google.

Аляксей Сакалоў працуе сістэмным адміністратарам. Дадатак да браўзера рабіў па ўласнай ініцыятыве — праграміст хацеў дапамагчы з праблемаю карыстальнікам Інтэрнэт.

Аляксей займаўся перакладам праграмаў, дапамагаў у перакладзе інтэрфейсу сэрвісаў Google, бярэ ўдзел у стандартызацыі беларускай кампутарнай тэрміналогіі і з’яўляецца стваральнікам і галоўным распрацоўшчыкам беларускай аперацыйнай сыстэмы TrueBSD, развіццё якой ў апошні час троху прыпынена.

У будучыні Аляксей плануе перакласці ўсе сайты фірмы, у якой працуе, на беларускую мову і ўжо вядзе перамовы з начальствам.

Галоўная мэта праграміста: ўдзельнічаць у паляпшэнні роднай мовы, прыдумляць і стандартызаваць, каб пазбегнуць блытаніны, новыя словы, паняткі, тэрміны, каб беларуская мова заўсёды была дынамічнай.

Раней “Наша Ніва” пісала, што кіраўніцтва Гугла не спяшаецца ўводзіць беларускі інтэрфейс. Аляксей Сакалоў лічыць, што ягоны дадатак — жывое сведчанне неабходнасці беларускай мовы ў праграмных прадуктах ад Google, бо існуе попыт і беларусы самі гатовыя ўдзельнічаць у распрацоўцы.

Для браўзера Google Chrome спампаваць слоўнік з класічным правапісам можна тут, афіцыйным — тут

У Windows неабходна замяніць файл з расійскім (ці любым іншым, абраным у наладках браўзера) перакладам ў дырэкторыі C:\Documents and Settings\\Local Settings\Application Data\Google\Chrome\Application\Dictionaries.

У Linux/BSD адпаведная дырэкторыя — ~/.config/google-chrome/Dictionaries/

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць