Культура1010

Купалу забілі праз адзін абзац?

З дакладам «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя» Янка Купала мусіў быў выступіць на выязной сэсіі Акадэміі навук Беларусі, якая прайшла ў 1942 годзе ў Казані. Прайшла ў сакавіку, а ў чэрвені паэт загінуў. Гэтая сьмерць дагэтуль застаецца адной з самых вялікіх загадак беларускай гісторыі.

З дакладам «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя» Янка Купала мусіў быў выступіць на выязной сэсіі Акадэміі навук Беларусі, якая прайшла ў 1942 годзе ў Казані. Прайшла ў сакавіку, а ў чэрвені паэт загінуў. Гэтая сьмерць дагэтуль застаецца адной з самых вялікіх загадак беларускай гісторыі. Вэрсіяў прапануецца нямала – ад няшчаснага выпадку да самагубства або забойства.

Магчыма, разгадка знаходзіцца ў танюсенькім стосе машынапісных аркушаў, якую ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы знайшлі зусім нядаўна. Каштоўнасьць дакумэнта ў тым, што менавіта ён быў у руках Янкі Купалы. Паэт ня проста азнаёміўся з тэкстам дакладу, які для яго падрыхтавалі ў ЦК партыі Беларусі.

– Ён асабіста зрабіў у ім праўкі, – расказвае галоўная захавальніца фондаў музэю Марыя Чабатарэвіч. – Нам добра вядомы почырк паэта. Таму багата якія словы мы пазнавалі зь першага погляду. Вось бачыце, як ён паставіў пытальнік? Мы яго зьвяралі зь лістамі Купалы. А вось гэты абзац ён выкрасьліў так катэгарычна, таму што быў вельмі абураны. – Марыя Кандратаўна паказвае на старонку, на якой Купала выкрасьліў алоўкам дзясятак радкоў. – Ён мусіў быў расказаць пра вуліцу, якую ў акупаваным Менску гітлераўцы назвалі ягоным імем. Хаця насамрэч такой вуліцы не было.

Паводле вэрсіі паэта Ўладзімера Някляева, які даўно займаецца ўласным расьсьледаваньнем гібелі Купалы, фашысты сапраўды перайменавалі ў Менску вуліцу, на якой жыў паэт. Але назвалі яе імем не Івана Луцэвіча (Янкі Купалы), а Івана Луцкевіча, заснавальніка Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады. На думку Някляева, якую ён выказаў яшчэ год таму, гэты самы абзац быў уключаны ў тэкст дакладу ЦК партыі невыпадкова. «Мяркую, што толькі дзеля гэтага выступленьня і была прыдумана ў Казані ўся сэсія Беларускай акадэміі навук. Каб на прыкладзе Купалы ўсім астатнім паказаць, што такое інтэлігенцыя ў час вайны».

Але калі сёньня высьвятляецца, што гэтыя словы Купала выкрасьліў з тэксту, значыць на сэсіі Акадэміі навук яны не прагучалі? Паэт парушыў пляны вышэйшага партыйнага кіраўніцтва? І тым самым падпісаў сабе прысуд? Гэта, вядома, усяго толькі яшчэ адна вэрсія, якая вымагае праверкі. Але, можа быць, менавіта гэтыя праўкі Купалы дапамогуць разгадаць, што адбылося ў гасьцініцы «Масква» 28 чэрвеня 1942 году.

ДАСЛОЎНА

Што Янка Купала выкрасьліў з свайго дакладу

«Але яны гэтыя крывавыя дзяблы яшчэ прабуюць прыкідвацца нявіннымі авечкамі і спекуляваць сумленнымі і чыстымі імёнамі! Кажуць нават, што яны вуліцу па якой я жыў у Мінску назвалі маім імем. Таксама, бачыце, паважаюць пісьменніка. Але будзьце вы прокляты крывавыя вырадкі – за такую повагу! Спачатку вы паслалі сотні самалётаў. Спалілі гэтую вуліцу дашчэнту, кінулі дзесяткі бомбау на мой дом. Спалілі яго разам з маімі рукапісамі – а цяпер вы прыкідваецеся прыхільнікамі культуры. Такой надругі над культурай свет яшчэ не бачыў. І я сумлены совецкі пісьменнік плюю ў ваша агіднае крывавае фашысцкае рыла і ўсім сэрцам сваім жадаю пагібелі вам, катам беларускага народа, катам беларускай культуры.»

(артаграфія захаваная)

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі2

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі2

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць