Меркаванні

Марыюш Машкевіч: «Польскія фірмы зацікаўленыя ў працы на беларускім рынку»

Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі пра тое, колькі часу спатрэбіцца дэмакратычнай Беларусі, каб дасягнуць узроўню Польшчы, і якія фактары здольныя ўплываць на перамены ў Беларусі.

Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі пра тое, колькі часу спатрэбіцца дэмакратычнай Беларусі, каб дасягнуць узроўню Польшчы, і якія фактары здольныя ўплываць на перамены ў Беларусі.

«Эканамічныя стасункі Польшчы і Беларусі вызначае пэўная дынаміка. У апошнія гады відавочнае павелічэнне гандлёвых абаротаў. На дадзены момант гэта каля мільярда даляраў. У часы, калі я быў амбасадарам у Беларусі, сума была паўмільярды і падавалася даволі вялікай. Прычынай гэтага росту галоўным чынам з’яўляецца зацікаўленасць Польшчы ў разнастайнай сыравіне, гэта датычыцца нафтовых прадуктаў, хімічных, мінеральных. Меншы попыт -- на прадукцыю, вырабленую ў Беларусі. Гэта сведчыць пра тое, што, на жаль, Беларусь як тэхналагічная краіна яшчэ не дастаткова моцная. Разам з тым, лічу, што прамысловы патэнцыял Беларусі дастаткова слаба выкарыстоўваецца».

Паводле словаў дыпламата, пакуль палітычная сітуацыя ў Беларусі не зменіцца, разлічваць на нейкія сур’ёзныя інвестыцыі з боку Захаду беларускаму боку даволі цяжка.

«Калі казаць пра польскія інвестыцыі, то тут сітуацыя даволі цяжкая. Патэнцыял малых і сярэдніх фірмаў, якія маглі б працаваць у Беларусі, даволі высокі. Але, на жаль, польскія фірмы асцерагаюцца ўваходу на беларускі рынак, бо баяцца непрадказальнасці. Мяркую, што такая тэндэнцыя будзе да тых часоў, пакуль у Беларусі не зменіцца палітычная сітуацыя. Пакуль не будзе прававой стабільнасці, Беларусі складана разлічваць на якіхсьці сур’ёзных інвестараў -- не толькі польскіх, а і ўвогуле заходніх».

На пытанне: «Колькі прыкладна часу спатрэбіцца дэмакратычнай Беларусі, каб дасягнуць узроўню Польшчы», дыпламат заўважае:

«Беларускія ўлады лічаць, што Беларусь жыве лепей Польшчы. І, дарэчы, многія палякі ў гэта вераць. Але праблема ў тым, што шмат якія эканамічныя сферы ў Беларусі датуюцца дзяржавай.

І рана ці позна, але на беларускай эканоміцы гэта адаб’ецца».

Суразмоўца пры гэтым дадае таксама:

«Ад таго моманту трэба ўзяць мінімум пяць гадоў актыўнай дзейнасці -- галоўным чынам прыватнага сектару, малых і сярэдніх фірмаў, і тады можна будзе казаць пра паляпшэнне сітуацыі».

Важным фактарам, здольным уплываць на перамены ў Беларусі, былы амбасадар назваў таксама працу незалежных мас-медыяў. Разважаючы пра новыя інфармацыйныя праекты, што ўзніклі пры падтрымцы заходніх краінаў, у прыватнасці, Польшчы, Марыюш Машкевіч адзначыў:

«Думаю, што прарыў інфамацыйнай блакады цалкам можа адбыцца, калі, натуральна, гэтыя прадукты будуць цікавыя, прафесійныя, вартыя ўвагі. Гэта не можа быць тэлевізія ці радыё прапагандысцкага кшталту».

Разам з тым, на маланкавы эфект ад працы незалежных СМІ, суразмоўца не разлічвае:

«Думаю, гэта працэс, што разлічаны на гады».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць