Улада3939

Рэйтынг Лукашэнкі працягвае падаць

Сталі вядомыя вынікі ліпеньскага сацыялагічнага апытання, якое ў Беларусі правяла кампаніі Baltic Surveys.

Сталі вядомыя вынікі ліпеньскага сацыялагічнага апытання, якое ў Беларусі правяла кампаніі Baltic Surveys. Вынікі паказваюць, што рэйтынг Лукашэнкі працягвае зніжацца.

Беларускім рэспандэнтам задавалі простае пытанне: «Калі б у найбліжэйшы час адбыліся новыя выбары прэзідэнта РБ, за каго б вы прагаласавалі ў першую чаргу?». Колькасць тых, хто гатовы падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, падае.

Зніжэнне пазітыўнага прэзідэнцкага рэйтынгу цягнецца з мая. Калі ў пачатку 2010 і нават у красавіку 39% апытаных гатовыя былі падтрымаць прэзідэнта на блізкіх прэзідэнцкіх выбарах, то да ліпеня гэтая лічба знізілася да 33 працэнтаў.

Пры гэтым на пытанне: «Каго б вы катэгарычна не падтрымалі або выступілі супраць, 12,1% апытаных назвалі Лукашэнку.

Негатыўны рэйтынг кіраўніка дзяржавы расце. У чэрвені 10,5% апытаных збіраліся адназначна галасаваць супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Цікава будзе паглядзець на дадзеныя рэйтынгу за жнівень. Менавіта ў ліпені пачалася шырокая кампанія ў расійскіх медыях з крытыкай палітыкі прэзыдэнта Лукашэнкі. Таксама ў ліпені выйшлі дзве серыі скандальнага фільма НТВ «Хросны Бацька». 15 жніўня выйшла 3-я серыя фільма ўжо з аповедам пра праблемы з псіхікай беларускага прэзідэнта. Усё гэта не магло не адбіцца на рэйтынгу Лукашэнкі.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады2

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве34

Аўтобус перакуліўся ў Пухавіцкім раёне, чацвёра пасажыраў у бальніцы

Бартосік: «Як ты можаш параўноўваць нудны і банальны порнхаб з класічнай беларускай літаратурай!»3

Намесніка дырэктара буйнога прадпрыемства з Дзятлаўшчыны пасадзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады2

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць