Трымайце Беларусь, усімі рукамі трымайце Беларусь, Міша, ня дайце ёй прапасьці. І хай вам дапамагае ў гэтым Бог!
Восеньскім ранкам 1991 г. на адзін з падворкаў у Маладэчне выйшлі два чалавекі: адзін стары і невылечна хворы, а другі яшчэ малады, поўны сілаў і энэргіі. Прадчуваючы, што гэтая сустрэча – апошняя, стары (а гэта быў беларускі літаратар Пятро Бітэль) на разьвітаньне сказаў наступныя словы: «Трымайце Беларусь, усімі рукамі трымайце Беларусь, Міша, ня дайце ёй прапасьці. І хай вам дапамагае ў гэтым Бог!..»
Казлоўскі М. Галасы разбуджаных птушак: Гістарычна-біяграфічныя нарысы, роздумы над кнігамі, літаратурныя партрэты. – Менск: Логвінаў, 2006. – 334 с.: іл.
Поўны тэкст артыкулу прапануе дзясяты выпуск часопісу ARCHE, які можна чытаць пакуль толькі ў Інтэрнэце.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары