Тэатр

Рускі тэатр адкрые новы сезон спектаклем «Пане Каханку»

7 верасня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага (Рускі тэатр) адкрые новы 78-ы тэатральны сезон спектаклем «Пане Каханку» паводле аднайменнай п’есы Андрэя Курэйчыка.

Прэм’ера спектакля прайшла ў сакавіку 2010 года. Дзеянне адбываецца ў XVIII стагоддзі, пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Галоўную ролю — Станіслава Радзівіла, аднаго з самых уплывовых і экстравагантных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага — выконвае народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі.

Як паведамілі БелаПАН у літаратурна-драматычнай частцы тэатра, 8 верасня гледачам будзе паказана апошняя прэм’ера 77-га тэатральнага сезона — спектакль «Эсфір» паводле п’есы Людмілы Уліцкай «Мой унук Веніямін» рэжысёра Валянціны Ераньковай.

21 і 22 верасня ў Рускім тэатры адбудзецца прэм’ера псіхалагічнага трылера «Дзева і смерць» Арыэля Дорфмана. Над пастаноўкай працаваў вядомы польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі. Ролі выконваюць Таццяна Баўкалава, Аляксандр Ждановіч і Валерый Шушкевіч.

Галоўная гераіня спектакля — дамашняя гаспадыня, якая жыве з мужам у паўднёваамерыканскай краіне. Яна пазнае ў сваім суседзе злачынца, які катаваў, збіваў і гвалціў яе ў Чылі пры фашысцкім рэжыме Аўгуста Піначэта, калі яна была маладой апазіцыянеркай. Гераіня памятае прычыненыя ёй пакуты і вырашае адпомсціць свайму кату.

Каментары

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць